4 траўня 2024, Субота, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўнік-бунтаўнік Вусік: Буду ісці да канца

5
Падпалкоўнік-бунтаўнік Вусік: Буду ісці да канца
ІГАР ВУСІК
ФОТА: «Радыё Свабода»

Непакорлівы кіраўнік крычаўскіх міліцыянтаў-бунтаўнікоў будзе абскарджваць пастанову суда.

Былы начальнік ААПП Крычаўскага РАУС падпалкоўнік Ігар Вусік будзе абскарджваць пастанову суда Цэнтральнага раёна г. Менска, які прызнаў пастанову аб яго звальненні з органаў унутраных спраў абгрунтаванай і законнай. Пастанова суда будзе абскарджана ўжо ў найбліжэйшыя дні, паведаміў І. Вусік карэспандэнту «Магілёўскага рэгіёна».

28 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна г. Менска завяршыў разгляд іскавай заявы былога начальніка ААПП Крычаўскага РАУС Ігара Вусіка ў дачыненні да МУС Рэспублікі Беларусь, адмовіўшы пазаўніку ў задавальненні яго патрабаванняў у поўным аб'ёме.

Ігар Вусік патрабаваў аднавіць яго на працы і спагнаць з МУС 10 тысяч беларускіх рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, а таксама скасаваць дысцыплінарнае спагнанне, абвешчанае яму па заключэнні службовай праверкі ГУУБ МУС.

У канцы судовага пасяджэння Ігар Вусік прапанаваў прадстаўніку адказчыка пайсці на міравую, калі ён зменіць прычыну яго звальнення на іншую падставу, а менавіта - на пагадненне бакоў. Аднак і ў задавальненні гэтага хадайніцтва яму было адмоўлена.

Ігар Вусік кажа пра тое, што падчас суду ў Менску не было задаволена ні адно хадайніцтва з яго боку, не былі выкліканыя і апытаныя сведкі. На думку Вусіка, суддзя Аляксандр Длужнеўскі чамусьці не захацеў прыняць да ўвагі ўсе яго довады.

«Я абавязкова буду абскарджваць пастановы суда Цэнтральнага раёна г. Менска ў вышэйстаячых інстанцыях. Буду ісці да канца», - кажа Ігар Вусік.

Нагадаем, што падпалкоўнік Ігар Вусік быў звольнены з органаў унутраных спраў пасля напісання групай міліцыянтаў з узначаленага ім аддзела ААПП Крычаўскага РАУС звароты аб грубых парушэннях у Крычаўскім РАУС на імя міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігара Шуневіча. Акрамя І. Вусіка, з органаў МУС з розных нагодаў былі таксама звольненыя і два іншыя міліцыянты-падпісанты - маёр міліцыі Юры Дзюбанаў і лейтэнант Андрэй Шашкоў.

Пасля беспаспяховых спробаў дамагчыся справядлівасці ў органах пракуратуры, 5 чэрвеня Ігар Вусік звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна г. Менска з пазовам пра неабходнасці скасаваць загад МУС аб ягоным звальненні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках