4 траўня 2024, Субота, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ерусаліме адкрылася плошча Марка Шагала

1
У Ерусаліме адкрылася плошча Марка Шагала
Марк Шагал

Урачыстая цырымонія з удзелам мэра горада прайшла 28 чэрвеня.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця плошчы ў гонар Марка Шагала, аднаго з найбольш выбітных ураджэнцаў беларускай зямлі і яркага прадстаўніка мастацкага авангарду ХХ стагоддзя, адбылася ў Ерусаліме 28 чэрвеня.

Пра гэта БелТА паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мэр горада Нір Баркат, прадстаўнікі Французскага інстытута, Расейскага культурнага цэнтра і ізраільскай грамадскасці, у тым ліку - беларускага зямляцтва ў Ерусаліме.

Са слоў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Ізраілі Уладзіміра Скварцова, гэта падзея пацвярджае асаблівае стаўленне ізраільцян да творчасці вядомага мастака, 130-годдзе з дня нараджэння якога будзе адзначацца ў найбліжэйшы час.

Марк Шагал больш за 50 гадоў таму стварыў унікальныя мазаікі і габелены для будынка Кнэсета і сінагогі бальніцы Хадаса.

Ініцыятарамі назвы адной з плошчаў горада імем Марка Шагала сталі вядомая мастацтвазнаўца Галіна Падольская, кіраўнікі Іерусалімскага прэс-клуба Раман Гершзон і Аляксандр Аграноўскі, якія падалі адпаведную заяўку ў мэрыю ў 2014 годзе.

Дарэчы, звання ганаровага грамадзяніна горада Ерусаліма Шагал быў ганараваны яшчэ ў 1977 годзе. «Мы шчыра ўдзячныя энтузіястам, намаганнямі якіх сёння ў Ерусаліме створаны новы куток Марка Шагала, а таксама ўсім тым, хто іх падтрымаў. Спадзяемся, што ён стане яшчэ адным месцам паломніцтва гэтага ўнікальнага горада - для ўсіх прыхільнікаў творчасці вялікага майстра, - падкрэсліў падчас урачыстай цырымоніі Уладзімір Скварцоў. - Прызнаны ва ўсім свеце жывапісец і графік з Віцебска пакарыў вельмі многіх людзей у свеце сваім непаўторным стылем і асаблівым поглядам на жыццё».

Пасол пры гэтым нагадаў, што цяперашні, 2017 год, з'яўляецца юбілейным у гісторыі сувязяў дзвюх дзяржаў: у траўні споўнілася 25 гадоў з дня ўстанаўлення дыпламатычных стасункаў паміж Беларуссю і Ізраілем. Плошчу Шагала і адпаведны памятны знак размешчаны каля так званага Дома Ціха - манаграфічнага мастацкага музея ў цэнтры Ерусаліма і непадалёк ад дома равіна Кука, дзе часта гасцяваў выбітны майстар жывапісу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках