4 траўня 2024, Субота, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віргінюс Савукінас: Расея агрэсіўная і непрагназаваная

Віргінюс Савукінас: Расея агрэсіўная і непрагназаваная
ВІРГІНЮС САВУКІНАС
ФОТА: DELFI

У рэгіёне Балтыі зноў павялічваецца актыўнасць расейскай вайсковай авіяцыі.

З паведамленняў міністэрства абароны Літвы, знішчальнікі Паўночна-атлантычнага Альянсу, якія базуюцца на авіябазе ў Шаўляй у Літве і ў Эстоніі, суправаджалі расейскія вайсковыя самалёты, знішчальнікі і выведвальны самалёт.

На пытанні Charter97.org адказаў Віргінюс Савукінас, палітычны аглядальнік і дырэктар Цэнтра грамадска-палітычных стратэгій у Літве.

- Што, на вашу думку, азначае актыўнасць расейскай вайсковай авіяцыі ў краінах Балтыі?

- Вайсковыя самалёты Расеі ўжо досыць даўно выконваюць правакацыйныя палёты над Балтыйскім морам. Навошта? Мэты самыя разнастайныя, але, перш за ўсё, гэта жаданне праверыць, якая будзе рэакцыя Паўночна-атлантычнага Альянсу, якія будуць палітычныя наступствы. Аднак, відавочна, што такім чынам Крэмль не па сваёй волi пасылае выразны і зразумелы сігнал краінам Балтыі: узбройвайцеся, просіце аб дапамозе сваіх хаўруснікаў з NATO, змяшчайце новыя вайсковыя злучэнні на сваёй тэрыторыі, бо суседняя Расея агрэсіўная і непрагназаваная.

- Узрослая актыўнасць расейскіх вайскоўцаў з'яўляецца следствам размяшчэння на тэрыторыі Літвы сіл хуткага рэагавання NATO?

- Я ўжо згадваў, што актыўнасць расейскіх вайскоўцаў у нашым рэгіёне пачалася значна раней размяшчэння на тэрыторыі Літвы батальёна NATO. Таму трэба ведаць і памятаць, што сілы Альянсу на тэрыторыі Літвы і іншых краін Балтыі з'явіліся з прычыны неабходнасці адэкватна адрэагаваць і адказаць на агрэсіўнасць суседзяў.

- Праз некалькі месяцаў расейскія вайскоўцы разам з беларускімі будуць удзельнічаць у вайсковых вучэннях «Захад-2017». Падчас вучэнняў «Захад» некалькі гадоў таму адпрацоўваўся ўдар па сталіцы Польшчы Варшаве. Ці чакаюць нас чарговыя правакацыі?

- Нават не сумняваюся ў тым, што актыўнасць узброеных сіл Расеі і Беларусі будзе высокай, але думаю, што правакацый, хутчэй за ўсё, атрымаецца пазбегнуць па адной простай прычыне. Да вучэнняў будзе прыкаваная ўвага ўсіх зацікаўленых бакоў. І гэта вельмі, вельмі добра, бо Крэмль любіць наносіць удары, карыстаючыся фактарам нечаканасці. У нашым выпадку гэтага ўжо не атрымаецца. Аднак, гэта не азначае, што нам можна расслабіцца і спачываць на лаўрах - краінам Балтыі і Польшчы трэба быць гатовымі да ўсяго.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках