4 траўня 2024, Субота, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Спыніце паборы з дапамогі ахвярам Халакоста і вярніце выплачаныя сумы»

13
«Спыніце паборы з дапамогі ахвярам Халакоста і вярніце выплачаныя сумы»

Прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў звярнуўся з адкрытым лістом да Лукашэнкі.

Пасля таго, як стала вядома аб спробах беларускіх уладаў збіраць падаткі з гуманітарнай дапамогі перажыўшых Халакост грамадзян Беларусі, прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман напісаў адкрыты ліст да Лукашэнкі.

Сайт Charter97.org публікуе тэкст ліста з нязначнымі скарачэннямі.

«Аляксандр Рыгоравіч!

У гэтыя дні Беларусь жыве паміж дзвюма датамі. 22 чэрвеня 1941. Германія напала на СССР, 3 ліпеня - дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У апошнюю дэкаду чэрвеня гэтага года сродкі масавай інфармацыя паведамляюць пра тое, што сотні састарэлых беларускіх габрэяў дзяржава абавязала плаціць падатак за дапамогу, атрыманую ў натуральнай форме - за лекі, памперсы, інвалідныя вазкі, прадуктовыя наборы і неабходную бытавую тэхніку.

Ніхто і ніколі не высветліць, колькі інфарктаў, інсультаў здарылася пасля таго, як улада наважыла браць грошы з атрымальнікаў гуманітарнай дапамогі. Людзі, не маючы магчымасці выплачваць новы падатак, адмаўляюць сабе ў атрыманні прадуктовых набораў, памперсаў. Гаворка ідзе аб габрэях, якія цудам выжылі падчас Халакосту і аб дапамозе, якая прыходзіць у Беларусь бясплатна.

У гэтыя ж дні пачаліся земляныя работы на габрэйскіх могілках у Гомелі. Аб'ект называецца: «18-ці павярховы жылы ККД па вул. Сожскай, 5». Прадаўжае будуецца 10-ці павярховы дом на габрэйскіх могілках у Мазыры. Пачатак работ - другі дзень Ханукі ў снежні мінулага года.

За дзень да самагубства ў траўні 1945 г Адольф Гітлер напісаў: «Найвышэй за ўсё я абавязваю кіраўніцтва нямецкай нацыі і яе прыхільнікаў строга ахоўваць расавыя законы і процідзейнічаць без жалю атрутнікам усіх народаў - сусветнаму габрэйству».

Ледзь паспеўшы абжыцца ў прэзідэнцкім крэсле, вы заявілі нямецкай газеце «Хандэльсблат»:

«У свой час Нямеччына была паднятая з руінаў, дзякуючы вельмі жорсткай уладзе. І не ўсё толькі дрэннае звязанае ў Германіі з вядомым Адольфам Гітлерам. Успомніце ягоную ўладу ў Германіі. Нямецкі парадак фармаваўся стагоддзямі. Пры Гітлеру гэтае фармаванне дасягнула найвышэйшага пункта. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменню прэзідэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзідэнта».

За гады вашага кіраўніцтва рэспублікай разбураныя сінагогі ў Менску і Любані. Вялося будаўніцтва на габрэйскіх могілках у Гародні, Гомелі, Мазыры, Ваўкавыску. У гады савецкай улады знішчаліся габрэйскія, каталіцкія, праваслаўныя могілкі. У сучаснай Беларусі выбарча знішчаюцца толькі габрэйскія. Вы, праваахоўныя органы атрымалі дзясяткі зваротаў з сотнямі подпісаў ад людзей, арганізацый Аўстраліі, Ізраіля, ЗША з патрабаваннем пакінуць у спакоі парэшткі нашых бацькоў і маці, бабуль і дзядуляў, братоў і сясцёр, сваякоў і сяброў.

Спыненне будаўніцтва на габрэйскіх могілках у Гомелі і Мазыры, пісьменна праведзеныя раскопкі для вызначэнне межаў могілак, добраўпарадкаванне іх тэрыторыі дасць магчымасць пачаць аднаўленне міжнароднага аўтарытэту Беларусі. Я не думаю, што інтарэсы некалькіх бізнэсоўцаў і дзяржаўных чыноўнікаў могуць быць вышэйшымі за інтарэсы краіны.

Я прашу вас скончыць паборы з гуманітарнай дапамогі ахвярам Халакоста, вярнуць выплачаныя сумы.

Не дай Бог вам убачыць, як чалавек гніе жыўцом праз тое, што не можа выплаціць «падатак» за падораныя яму памперсы або як косткамі блізкіх яму людзей засынаюць ямы на дарогах.

У Беларусі ёсць шанец застацца ў сям'і цывілізаваных дзяржаў. Другі варыянт - заняць месца побач з «Ісламскай дзяржавай» і афганскімі талібамі. У ХХI стагоддзі толькі яны знішчалі могілкі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках