4 траўня 2024, Субота, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біёлагі ўсумніліся ў існаванні рысы жыцця чалавека

4
Біёлагі ўсумніліся ў існаванні рысы жыцця чалавека

Канадскія навукоўцы правялі грунтоўны аналіз працягласці жыцця людзей.

Канадскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што чалавецтва пакуль не дасягнула рысы жыцця, пра што біёлагі з ЗША заяўлялі летась, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature, піша ria.ru.

«Вельмі цяжка выказаць здагадку, як доўга людзі будуць жыць у далёкай будучыні, калі гэта мяжа не існуе. Тры сотні гадоў таму многія людзі жылі вельмі нядоўга па сучасных мерках. Калі б ім нехта сказаў, што аднойчы іх нашчадкі змогуць пражыць 100 гадоў, яны б падумалі, што мы сышлі з розуму», - заявіў Зігфрыд Хекімі (Siegfried Hekimi) з універсітэта Макгіл у Манрэалі (Канада).

Мафусаілаў узрост

Тыповая працягласць чалавечага жыцця да нараджэння цывілізацыі складала ад 20 да 30 гадоў і затым няўхільна расла па меры развіцця навукі і медыцыны. Сёння людзі жывуць больш за 60 гадоў у шэрагу краін свету, і звыш 80 гадоў - у Японіі і іншых развітых дзяржавах з высокай якасцю жыцця і першакласнай медыцынай.

З іншага боку, для многіх жывых істот ёсць нейкі максімальны ўзрост, пры дасягненні якога вялікая частка жывёл памірае ад старасці. У апошнія гады навукоўцы актыўна спрачаюцца пра тое, ці характэрна гэта для чалавека. У кастрычніку мінулага года амерыканскія даследнікі заявілі, што такі максімальны ўзрост, магчыма, роўны 100-115 гадам, і гэта досыць сціпла па мерках узросту шэрагу біблейскіх персанажаў.

Хекімі і ягоныя калегі пераправерылі гэтыя высновы, паўторна прааналізаваўшы статыстыку працягласці жыцця самых старых жыхароў ЗША, Вялікай Брытаніі, Францыі і Японіі, пачынаючы з 1968 года і заканчваючы сённяшнім днём.

Яны выкарыстоўвалі тую ж методыку, што і аўтары заяў аб існаванні рысы жыцця: іх цікавіла не колькасць смерцяў людзей у пэўным узросце, а тое, дзе адбываецца найбольш прыкметны спад у колькасці памерлых людзей пры параўнанні звестак больш ранніх і больш позніх гадоў.

Калі рысы жыцця няма, то гэты «горб выжывання», як называюць яго навукоўцы, будзе плаўна і ўвесь час рухацца ў бок больш сталага ўзросту. Калі ж яна існуе, то гэты «горб» спыніцца на пэўным пункце і не будзе рухацца далей.

Касаванне канца вечнасці

Праблема, як адзначае Хекімі, палягае ў тым, што колькасць доўгажыхароў, якіх адабралі для аналізу амерыканскія біёлагі, была занадта маленькай для адназначных высноў. Акрамя таго, аўтары гэтых заяў падзялілі набор звестак на дзве нераўназначныя часткі - эпоху да 1994 года і пасля. Толькі апошні - значна меншы адрэзак часу - сыграў значную ролю ў пошуках рысы жыцця.

Хекімі і ягоныя калегі пашырылі набор звестак і прааналізавалі яго цалкам, не падзяляючы на адвольныя сегменты. Аналіз паказаў, што рост і сярэдняй, і максімальнай працягласці жыцця не спыняўся за гэты час, і амерыканскім даследчыкам удалося выявіць не рысу жыцця, а сляды флуктуацый у максімальнай працягласці жыцця.

Да прыкладу, нешта падобнае Хекімі і ягоныя калегі выявілі ў самым пачатку гэтага часовага адрэзка, з 1968 да 1980 года, калі максімальная працягласць жыцця таксама заставалася на месцы ці нават падала, як і ў апошнія два дзесяцігоддзі. Адпаведна, можна казаць, што мы пакуль не дасягнулі рысы жыцця або што яе не існуе ў прынцыпе, рэзюмуюць навукоўцы.

Аднак аўтары адкрыцця «рысы жыцця» ўжо не пагадзіліся з высновамі Хекімі. Яны ўпэўненыя, што іх апаненты выкарыстоўваюць няправільныя метады аналізу і некарэктна лічаць, што статыстыка аб максімальнай працягласці жыцця падпарадкоўваецца тым жа матэматычным правілам, што і наборы абсалютна выпадковых значэнняў. Таму, на думку Яна Війга (Jan Vijg) і ягоных калег з універсітэта Нью-Ёрка (ЗША), іх высновы застаюцца правільнымі, а крытыка Хекімі - бязадраснай і некарэктнай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках