4 траўня 2024, Субота, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як вярнуць грошы, выплачаныя паводле дэкрэта пра «дармаедаў»

16
Як вярнуць грошы, выплачаныя паводле дэкрэта пра «дармаедаў»

Праваабаронца падзяліўся досведам жыхаркі Дзятлаўскага раёна, якая перамагла ў барацьбе з падатковай.

Дзяржава прыпыніла барацьбу з «дармаедамі»: дэкрэт №3 адпраўлены на дапрацоўку, а выплачаныя падаткі абяцалі вярнуць. Вось толькі з вяртаннем грошай «дармаедам» ніхто не спяшаецца.

Аб рэдкім выпадку, калі жыхарцы Дзятлаўскага раёна ўсё ж удалося вярнуць выплачаны падатак, «Беларускай праўдзе» распавёў кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак.

- Пакуль мы маем толькі адзін факт вяртання падатковага збору грамадзяніну. Спатрэбілася неймавернае цярпенне жыхаркі Дзятлаўскага раёна Гарадзенскай вобласці Таццяны, каб атрымаць свае сямейныя зберажэнні назад. Падатковая інспекцыя не анулявала паведамленне, бо ў 2015 годзе жанчына працавала менш за 183 дні. Аднак яна скарысталася нашай парадай і ў адпаведнасці арт.43 Падатковага кодэкса Беларусі звярнулася са зваротам у Дзятлаўскі райвыканкам з хадайніцтвам аб вызваленні ад выплаты збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў, апісаўшы сваю складаную жыццёвую сітуацыю.

Падатковая інспекцыя на пастанову райвыканкама выплаціла Таццяне залішне выплачаную суму падаткаў сумай 169 рублёў 58 капеек. Для яе была велізарная перамога: гэтыя грошы патрэбныя ёй на лекі. А ў рэгіёнах, самі разумееце, працы няма.

- У які тэрмін грамадзяніну можна запатрабаваць выплачаную суму падаткаў?

- Згодна з арт.60 Падатковага кодэкса РБ, вярнуць суму падаткаў можна не пазней за 3-ы гады з дня выплаты ўказанай сумы.

- Які алгарытм дзеянняў прапануеце людзям, каб яны маглі патрабаваць залішне выплачаную суму падаткаў?

- Першае - не ленавацца, а настойліва змагацца за свае правы. Ніхто, акрамя вас, не будзе пісаць скаргі, заявы і весці перапіску з дзяржорганамі. Мы, праваабаронцы, даем людзям кірунак руху і як рухацца да ліквідацыі перашкодаў.

Другое - напісаць заяву ў райвыканкам аб вызваленні ад выплаты збору на фiнансаванне дзяржаўных выдаткаў. Толькі не проста напісаць, што чалавек знаходзіцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, а пацвердзіць паперамі, довадамі, г.зн., падрабязна, - інакш не вызваляць.

Трэцяе - пасля таго, як будзе пастанова райвыканкама аб задавальненні хадайніцтва заяўніка, грамадзянін звяртаецца ў падатковы орган па месцы жыхарства, дзе яму і вернуць грошы.

- Людзі распавядаюць вам пра свае перамогі?

- Бывае па-рознаму, хтосьці і забывае патэлефанаваць, а з кімсьці дагэтуль у кантакце. Магу сказаць, што па нашых архівах мы змаглі вызваліць ад падатку грамадзян на агульную суму 4 200 даляраў ЗША. Вось гэта і ёсць хвіліны славы ў нашай дзейнасці. Дарэчы, яны мне напісалі, што прыйдуць на суд мяне падтрымаць. Дабро заўсёды вяртаецца. Агулам у мяне добрае ўражанне ад кампаніі і ад нашых людзей. Яны разумныя і адказныя. Блізу 30 тысяч заяў, хадайніцтваў, скаргаў напісалі за гэты час. Можам, калі трэба, арганізавацца. Не было ў мяне такой масавай кампаніі ў зваротах да чыноўнікаў.

Хачу сказаць дзякуй Дзятлаўскаму райвыканкаму, падатковай інспекцыі, якія правільна патлумачылі Таццяне пра тое, як ёй паступіць у яе сітуацыі з вяртаннем грошай.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках