4 траўня 2024, Субота, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Amazon прадаюць шакалад з фотаздымкамі і цытатамі Лукашэнкі

17
На Amazon прадаюць шакалад з фотаздымкамі і цытатамі Лукашэнкі

Шакалад называецца «Апошні дыктатар Еўропы» і заказваюць яго рэдка.

На міжнароднай інтэрнэт-пляцоўцы Amazon прадаюць шакалад з фотаздымкамі і цытатамі Аляксандра Лукашэнкі. Яго вырабляюць у Падмаскоўі, а вокладку робяць у Ніжнім Ноўгарадзе ў Расеі. Tut.by знайшоў аўтараў праекта - гэта расейская кампанія «Так шакалад».

- Мы робім шакаладныя наборы на розныя тэмы. Адна з серый - прэзідэнты розных краін, - распавядае Андрэй Сакалоў, генеральны дырэктар кампаніі «Так шакалад».

Першы, выява каго на пакаванні гэтай серыі, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Шакаладкі з яго фотаздымкамі, са слоў суразмоўцы, раскупляюць лепш за ўсё.

Прысмакі з выявай і цытатамі Аляксандра Лукашэнкі выпусцілі ў канцы красавіка-пачатку траўня 2017 года.

- Аляксандр Лукашэнка з 1994 года ва ўладзе. Мала вельмі людзей, хто так доўга можа кіраваць краінай, - тлумачыць Андрэй пастанову зрабіць шакалад з фотаздымкамі беларускага дыктатара.

З выявай Аляксандра Лукашэнкі ёсць тры наборы з рознымі вокладкамі. У кожным з іх па дзевяць шакаладак па пяць грам. На абароце кожнай - цытаты Лукашэнкі, якія перавялі на ангельскую мову. Напрыклад, «Лепш быць дыктатарам, чым геем» або «Я гляджу на Абаму - маладога, прыгожага чалавека. Гэта маё першае ўражанне, мне яго шкада. Ён выглядае на 100% як Лукашэнка, калі я прыйшоў да ўлады пасля распаду СССР».

- Месца на шакаладцы не вельмі вялікае. Мы спачатку выбіралі не вельмі доўгія цытаты. Але добрыя цытаты рабілі дробным шрыфтам і доўгія, - тлумачыць Андрэй.

Каштуе набор 9,95 даляраў. Дастаўка ва ўсім свеце бясплатная. Дастаўляць набор будуць з Ніжняга Ноўгарада, дзе і знаходзіцца кампаніі «Так шакалад». Прадстаўнік кампаніі распавядае, што сам шакалад робяць на фабрыцы ў Падмаскоўі. Які менавіта, ён не ўдакладніў. А пакаванне распрацаваў дызайнер у Ніжнім Ноўгарадзе.

Андрэй заўважыў, што наборы з выявай дыктатара заказвалі ўсяго некалькі разоў: два разы ў ЗША, адзін - у Нямеччыну.

У «Так шакаладзе» таксама стварылі наборы з выявай прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, лідара французскай партыі «Народны фронт» Марын Ле Пэн, а да вераснёўскіх парламенцкіх выбараў у Нямеччыне падрыхтавалі наборы з выявай канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель і старшыні Сацыяльна-дэмакратычнай партыі Нямеччыны Марціна Шульца. Андрэй Сакалоў заўважае, што лепш за ўсё наборы раскупляюць перад выбарамі.

Наступная беларуская тэма, якая з'явіцца на шакаладзе, - славутасці Менска. Са слоў суразмоўцы, набор будзе разлічаны на іншаземцаў, якія былі ў беларускай сталіцы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках