4 траўня 2024, Субота, 15:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы зварылі піва, якое дапаможа вылечыць страўнік

2
Навукоўцы зварылі піва, якое дапаможа вылечыць страўнік

Прабіятычнае піва ўтрымлівае 3,5% алкаголю.

Піва мае каласальную колькасць прыхільнікаў ва ўсім свеце і з'яўляецца адным з самых старажытных напояў, вядомых яшчэ з эпохі неаліту. Існуе нават меркаванне, што развіццё сельскай гаспадаркі і, прынамсі, вырошчванне збожжавых культур было прадыктаванае жаданнем старажытных людзей атрымліваць не хлеб, а менавіта піва, піша cайт vesti.ru.

Напой мае шэраг пацверджаных карысных уласцівасцяў, напрыклад, шырокі набор вітамінаў і мікраэлементаў. Але хмелевыя кіслоты ў ім забіваюць большасць прабіятычных бактэрый. Улічваючы той факт, што за апошні час у геаметрычнай прагрэсіі множацца навуковыя працы, якія даводзяць сувязь мікрабіёты з разнастайнымі працэсамі ў арганізме чалавека, гэты недахоп піва кідаецца ў вочы.

Спосаб выправіць становішча знайшла каманда даследнікаў з Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура (NUS). Навукоўцы распрацавалі новы рэцэпт прыгатавання піва, у якім выдатна сябе адчувае дастатковая колькасць карысных малочнакіслых бактэрый штаму Lactobacillus paracasei L26. Гэтыя мікраарганізмы, акрамя дабратворнага ўплыву на стрававальную сістэму, здольныя нейтралізаваць многія таксіны і вірусы, а таксама ўдзельнічаць у рэгуляванні імуннай сістэмы. Першапачаткова яны былі вылучаныя з кішачніка чалавека.

Цяпер Міжнародная навуковая асацыяцыя прабіётыкаў і прэбіётыкаў (ISAPP) рэкамендуе, каб у адной порцыі прадукту змяшчалася не менш за адзін мільярд мікраарганізмаў, што дазволіць дамагчыся максімальнай карысці для здароўя.

Для стварэння рэцэпту піва, якое адпавядае гэтым патрабаванням, спатрэбілася дзевяць месяцаў упартай працы. За гэты час навукоўцы рознымі спосабамі мадыфікавалі працэсы піваварства і ферментацыі такім чынам, каб максімальна захаваць бактэрыі, якія выкарыстоўваюць цукар, што прысутнічае ў сусле, для вытворчасці малочнай кіслаты.

Са слоў стваральнікаў новага прадукту, яго смак атрымаўся вострым і даўкім. Працэс вырабу такога піва займае блізу месяца, а ўтрыманне алкаголю даходзіць да 3,5%.

Распрацоўшчыкі не спяшаюцца пакуль раскрываць дэталі вытворчага працэсу, прынамсі, пакуль не будзе аформлены патэнт на вынаходніцтва. Таксама яны ўжо займаюцца пошукам інвестараў для выпуску пробнай партыі новага піва. Даследнікі спадзяюцца, што сусветная папулярнасць як піва, так і прадуктаў з прабіятычнымі ўласцівасцямі, дапаможа іх вынаходніцтву не застацца за бортам харчовай індустрыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках