4 траўня 2024, Субота, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйную прэсу - у сметніцу

7
Афіцыйную прэсу - у сметніцу
Сяргей Ляпін

Актывісты падтрымалі архітэктара Сяргея Ляпіна ў спрэчцы з «Гомельскай праўдай».

Фатаграфію з выпускам «Гомельскай праўды» над сметніцай выклаў блогер Максім Філіповіч, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Ён падпісаў здымак: «Выкідваў смецце і знайшоў у смеццевым баку газету. Не змог застацца абыякавым і забраў яе дадому».

Мы спыталі блогера, ці не баіцца ён, што выданне падасць у суд і на яго. На гэта Максім адказаў:

«Па-першае, я заўсёды пасля чытання газеты выкідваю яе або мангал у бацькоў распальваю. Па-другое, я яе не выкідваў, а знайшоў і выратаваў».

На ўчынак блогера адрэагаваў праваабаронца Леанід Судаленка. Ён напісаў, што ў адрозненне ад Максіма Філіповіча, выкінуў газету.

Актывіст сказаў «Белсату», што не баіцца пазову ў суд.

Таксама фота з газетай у Facebook павесіла грамадская дзяячка Яўгенія Стрыжак.

«Гэтая газета - мая ўласнасць, я аддала за яе цэлых 28 капеек, і магу рабіць што заўгодна: набіваць ёй абутак, мыць ёй вокны, высцілаць сметнік, пакласці ў кашэчую прыбіральню, рэзаць на ёй рыбу - не проста на «Гомельскай праўдзе», а нават на апублікаваным там партрэце Дворніка, Якабсона ці Лукашэнкі. «Гомельская праўда», хочаце мне гэта забараніць? Паспрабуйце», - напісала яна.

Канфлікт «Гомельскай праўдай» з Сяргеем Ляпіным пачаўся пасля таго, як архітэктар падаў пазоў на газету ў суд за абразы. Ляпін неаднаразова крытыкаваў рэканструкцыю гістарычнага цэнтра, праспекта Касманаўтаў і будаўніцтва на габрэйскіх могілках. Адзін з аўтараў газеты называў Ляпіна ў сваіх публікацыях «правакатарам» і іншымі абразлівымі словамі. Ляпін патрабуе выданне зняпраўдзіць ілжывыя звесткі і папрасіць прабачэння.

Пазней «Гомельская праўда» падала ў суд на урбаніста за фота, на якім ён трымае газету над сметніцай. У заяве адзначаецца, што фота, на якім Ляпін выкідвае газету, «не адпавядае рэчаіснасці».

Працэс паводле пазову архітэктара прадоўжыцца 5 ліпеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках