4 траўня 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Жыхароў Магілёва прызвалі на акцыю 3 ліпеня

2
Фотафакт: Жыхароў Магілёва прызвалі на акцыю 3 ліпеня

Акцыя Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу пройдзе ў цэнтры сталіцы ў Дзень вызвалення Менска а 14:00.

Улёткі з заклікам выйсці 3 ліпеня а 14.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска з'явіліся ў Магілёве. Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

«Народныя выступы, што пачаліся 17 лютага ў Менску і ахапілі ўсю Беларусь, прымусілі ўлады адкласці дэкрэт аб падатках на беспрацоўных. Акцыі салідарнасці 1 траўня і 22 чэрвеня прымусілі рэжым да вызвалення 80% незаконна арыштаваных патрыётаў.

Гарантаваць поўнае скасаванне абсурднага дэкрэта, вызваліць астатніх палітзняволеных, не дапусціць развязання эканамічных праблем за кошт простых людзей можна толькі адным спосабам - публічнай дэманстрацыяй народнай сілы і гневу. Нельга спыняць ціску на ілжывую і амаральную ўладу. Інакш яна сама возьмецца нам за горла.

3 ліпеня а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!», - напісаў Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках