4 траўня 2024, Субота, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: Заўтра тэмпература паветра дасягне +32°С

Сіноптыкі: Заўтра тэмпература паветра дасягне +32°С

Аранжавы ўзровень небяспекі праз навальніцы і шквалісты вецер абвешчаны 30 чэрвеня.

У пятніцу, 30 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пераважна ва ўсходняй палове ў асобных раёнах магчымы град і моцныя ліўні.

Вецер будзе паўднёва-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру дасягне 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 15-21 градус цяпла. Удзень будзе ад 23 да 28 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да 32 градусаў, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках