4 траўня 2024, Субота, 9:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніна Шыдлоўская: Заўтра будзем чакаць вызвалення астатніх палітвязняў

1
Ніна Шыдлоўская: Заўтра будзем чакаць вызвалення астатніх палітвязняў
Ніна Шыдлоўская

Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз - апошнія палітвязні па «справе патрыётаў», якія яшчэ застаюцца ў СІЗА.

Сёння з «Валадаркі», дзе пасля абеду яшчэ заставалася сем палітвязняў, аднаго за адным вызвалілі пяць чалавек.

Як распавяла «Свабодзе» грамадская актывістка Ніны Шыдлоўская, якая апекавала фігурантаў «справы патрыётаў», няма дакладных звестак аб тым, ці будуць вызваленыя ў хуткім часе былы лідар «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі і Віктар Мароз.

«Тут, ля «Валадаркі», мы пабудзем яшчэ да 8 вечара, але, хутчэй за ўсё, сёння іх ужо не вызваляць. Тады адновім «вахту» заўтра, мяркую, з 16 гадзін будзем чакаць. Павінны вызваліць, бо справа відавочна развалілася, чаго іх трымаць?»- сказала Ніна Шыдлоўская.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках