4 траўня 2024, Субота, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпан Палтарак: Вучэнні «Захад-2017» нясуць пагрозу для Еўропы і Украіны

3
Сцяпан Палтарак: Вучэнні «Захад-2017» нясуць пагрозу для Еўропы і Украіны
СЦЯПАН ПАЛТАРАК

Усе краіны, у якіх ёсць агульная мяжа з Расеяй - пад пагрозай.

Сцяпан Палтарак мяркуе, што будучыя вучэнні «Захад-2017», якія гэтай восенню плануе правесці Расея, з'яўляюцца пагрозай не толькі для Украіны, але і для кожнай краіны Еўропы, якая мае агульную з РФ мяжу.

Такое меркаванне ён выказаў у пятніцу ў Брусэлі ў штаб-кватэры NATO падчас абмеркавання гэтага пытання з генеральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбергам.

У адказе на пытанне unian.net, ці ёсць імавернасць таго, што гэтыя вучэнні могуць быць выкарыстаныя для пачатку адкрытай агрэсіі супраць Украіны, Палтарак сказаў: «Вельмі цяжка прагназаваць дзеянні прэзідэнта Расеі, логіку якіх вельмі цяжка прасачыць, але гэтыя вучэнні могуць быць выкарыстаныя для таго, каб пачаць агрэсію не толькі супраць Украіны, але супраць кожнай краіны Еўропы, якая мяжуе з Расеяй».

Міністр звярнуў увагу на той факт, што толькі на перакідку асабістага складу ў Беларусь замоўлена чатыры тысячы вагонаў.

«То бок, гэта вялікая групоўка, і, вядома, ёсць пагроза, калі такія вучэнні праводзіць краіна, з якой мы маем мяжу», - падкрэсліў ён.

Са слоў Палтарака, гэтае пытанне было прадметам абмеркавання і падчас сустрэчы са Столтэнбергам. «Мы гаварылі пра вучэнні, якія плануе праводзіць Расея, і якія з'яўляюцца надзвычай магутнымі. Генеральны сакратар распавёў пра тое, якія пагрозы бачаць у альянсе, і сказаў, што групоўка NATO на Усходзе Еўропы будзе ўзмоцненая. Вядома, мы са свайго боку будзем гэтак жа адэкватна рэагаваць падчас правядзення гэтых вучэнняў. Мы рыхтуемся да пачатку агрэсіі супраць Украіны», - не выключыў міністр абароны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках