10 траўня 2024, Пятніца, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічы перакінулі шэсць расейскіх Іл-76

12
У Баранавічы перакінулі шэсць расейскіх Іл-76

Эскадрыллю суправаджаюць 70 вайскоўцаў РФ.

Эскадрылля з шасці вайскова-транспартных самалётаў Іл-76МД Паветрана-касмічных сіл Расеі прыляцела ў Беларусь для ўдзелу ў сумесных антытэрарыстычных вучэннях «Славянскае братэрства». Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на падпалкоўніка ВКС Яўгена Саложына.

«З вайсковага аэрадрома пад Таганрогам на беларускі аэрадром Баранавічы для ўдзелу ў сумесных вучэннях «Славянскае братэрства - 2017» 6 чэрвеня перакінутая эскадрылля вайскова-транспартнага авіяцыйнага палка ВКС Расеі ў складзе шасці Іл-76МД і блізу 70 чалавек асабовага складу, з іх больш за 50 чалавек - лётны склад», - сказаў ён.

Экіпажы Іл-76МД сумесна з беларускімі лётчыкамі падчас вучэнняў павінны правесці дэсантаванне асабістага складу падраздзяленняў ПДВ Расеі і Сіл спецыяльных аперацый Беларусі, а таксама спецыяльных вайсковых грузаў у зададзеным раёне на незнаёмую пляцоўку. «Складанасць задачы ў тым, што выкідка дэсантнікаў і грузаў будзе ажыццяўляцца ў адным з памежных раёнаў Берасцейскай вобласці на невялікую па памерах пляцоўку прызямлення ў лясіста-балоцістай мясцовасці», - адзначыў Саложын.

У вучэннях «Славянскае братэрства - 2017» удзельнічаюць больш за 300 вайскоўцаў Пскоўскай дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ Расеі, звыш 400 вайскоўцаў 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Сіл спецыяльных аперацый Беларусі і 50 вайскоўцаў спецыяльнай брыгады Сербіі. Задзейнічаны таксама вайскова-транспартныя самалёты Іл-76МД ВКС Расеі, самалёты і гелікоптэры ВПС Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках