2 траўня 2024, Чацвер, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці самаспалення работніцы з Гомеля

28
Сталі вядомыя падрабязнасці самаспалення работніцы з Гомеля

Здарэнне адбылося раніцай 9 чэрвеня ля прахадной фабрыкі «Камінтэрн», у жанчыны 35% апёкаў цела.

З'явіліся падрабязнасці пра спробу самаспалення на прадпрыемстве ў Гомелі. Здарэнне адбылося 9 чэрвеня а 7.30-7.40 раніцы на прахадной фабрыкі «Камінтэрн», паведамляе «Еўрарадыё».

55-гадовая жанчына, якая працуе прыбіральшчыцай у эксперыментальным цэху, прыйшла на працу і ўжо была аблітая гаручай вадкасцю. Яна дастала запальніцу і падпаліла сябе. Адзенне імгненна загарэлася, людзі вакол пачалі крычаць. Аднак 36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік Канстанцін Канышаў, які апынуўся побач (рамантаваў турнікет), не разгубіўся, накінуў на жанчыну коўдру, збіў полымя, заліў яе вадой. Яна засталася жывая, знаходзіцца ў апёкавым аддзяленні гарадской бальніцы на Сельмаш. У жанчыны 35% апёкаў цела (да машыны «хуткай» яна дайшла самастойна).

ФОТА: GP.BY

Паводле папярэдняй інфармацыі, у жанчыны нядаўна памёр муж. Адзначаецца, што ў яе «не было матэрыяльных праблем», не ўзнікала канфліктаў на працы. Гендырэктар «Камінтэрна» Пётр Афончанка кажа, што жанчына «заўсёды актыўная, добрасумленная, ветлівая, неканфліктная». У яе, нібыта, быў «годны заробак» і ўсе ўмовы для працы. Праўда, кажуць, што апошнім часам у работніцы адзначаліся «праблемы са псіхікай».

Вядома, што жанчына займалася афармленнем пенсіі. Аднак з Карэліі, дзе яна жыла пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ёй даслалі не ўсе дакументы, якія дазволілі б пацвердзіць працоўны стаж.

На прадпрыемстве працуе следча-аператыўная група.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках