19 траўня 2024, Нядзеля, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лабараторыя Касперскага»: Нас выкарысталі «як пешку»

16
«Лабараторыя Касперскага»: Нас выкарысталі «як пешку»

Кампанія зрабіла заяву з нагоды абвінавачванняў у супрацоўніцтве з спецслужбамі РФ.

«Лабараторыя Касперскага» не спрыяла «якой-небудзь краіне ў кібершпіянажы» і з'яўляецца «прыватнай кампаніяй», якая не мае палітычных сувязяў «ні з адной з дзяржаваў свету», гаворыцца ў паведамленні кампаніі, якое паступіла ў РБК.

У кампаніі зазначылі, што, «мяркуючы з усяго, “Лабараторыя Касперскага” апынулася ўцягнутая ў геапалітычную барацьбу», дзе бакі спрабуюць «выкарыстаць кампанію як пешку». Як гаворыцца ў паведамленні, заснавальнік кампаніі Яўген Касперскі не раз прапаноўваў сустрэцца з амерыканскімі чыноўнікамі, «каб засведчыць перад кангрэсам ЗША» і нават «раскрыць зыходны код», каб «адказаць на ўсе пытанні з боку амерыканскага ўрада».

«Лабараторыя Касперскага» запэўніла, што «гатовая дапамагаць любым дзяржаўным органам» у расследаванні яе дзейнасці, бо ўпэўненая, што «абвінавачванні ў ангажаванасці [“Лабараторыі Касперскага”] не маюць пад сабой ніякіх падставаў».

У сакавіку «Лабараторыя Касперскага» пацвердзіла інфармацыю Bloomberg пра тое, што былы памочнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майкл Флін атрымаў ад кампаніі $ 11 тыс. Кампанія патлумачыла гэтую выплату ганарарам за выступ на канферэнцыі Government Cybersecurity Forum, якая прайшла ў Вашынгтоне ў 2015 годзе. Флін быў звольнены ў лютым 2017 года з сваёй пасады пасля скандалу, звязанага з тым, што ён няправільна інфармаваў віцэ-прэзідэнта ЗША Майка Пенса пра змест размоваў з паслом Расеі.

29 чэрвеня камітэт узброеных сілаў сената ЗША прапанаваў забараніць праграмы «Лабараторыі Касперскага» ў арміі ЗША. 11 ліпеня Bloomberg паведаміў, спасылаючыся на ліставанне, якое патрапіла ў ягонае карыстанне, што заснавальнік кампаніі Яўген Касперскі падтрымлівае цесныя сувязі з кіраўніцтвам ФСБ, у тым ліку ў праекце, які дазваляе адсочваць месцазнаходжанне хакераў, пасля чаго на іх захоп выязджалі супрацоўнікі спэцслужбаў.

«Лабараторыя Касперскага» 11 ліпеня адказала на абвінавачванне, што ў яе «няма і не было недарэчных сувязяў з якім-небудзь урадам». 12 ліпеня Белы Дом выключыў «Лабараторыю Касперскага» са спісу пастаўшчыкоў праграмнага забеспячэння, чыю прадукцыю можна выкарыстоўваць дзяржструктурам у ЗША.

На Паўночную Амерыку прыпадае 24,3% ад сумарных прыбыткаў кампаніі за 2016 год ($ 644 млн). Кампанія не паведамляе, якую дзель складаюць паслугі дзяржаўных структураў ЗША.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках