18 траўня 2024, Субота, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тынкоўніца: Атрымала хімічны апёк вачэй – кажуць, аформі побытавую траўму

5
Тынкоўніца: Атрымала хімічны апёк вачэй – кажуць, аформі побытавую траўму
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Незалежны прафсаюз адстойвае правы тынкоўніцы з Гомеля.

Працоўны дзень 4 ліпеня для тынкоўніцы ААТ «Дарбудмантажтрэст» СМП-354 пры гомельскім аддзяленні чыгункі Надзеі Буславай стаў лёсавызначальным – пры выкананні тынкавых працаў яна ў нейкі момант паглядзела ўверх і адразу ж ад рэзкага болю схапілася за вочы. Лекары канстатавалі хімічны апёк сятчаткі правага вока 1-й ступені, літаральна «выкалыплівалі» з вачэй упалую зверху вапнавую рошчыну, піша gomelspring.org.

Мой прараб, а потым і галоўны інжынер прадпрыемства ўгаворвалі аформіць траўму побытавай, адзначае Надзея Буслава.

– У гэты дзень мы працавалі на аб'екце ўчатырох, я і напарніца тынкавалі сцяну ўнізе, два тынкоўнікі вышэй над намі. Мне ў вока зверху зваліўся кавалак вапнавай рошчыны. Я паехала ў лякарню, дзе мне зрабілі неабходную дапамогу. Цяпер знаходжуся на бальнічным, не ведаю, ці праводзіць мой наймальнік расследаванне, але ціск на мяне ўжо робяць, пагражаючы непрадаўжэннем кантракту, а ў выпадку «майго паслушэнства» кампенсацыяй кошту лекаў і пансіянатам, – заяўляе жанчына.

Прававы інспектар незалежнага прафсаюза супрацоўнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці Леанід Судаленка кажа, што дапамог пацярпелай тынкоўніцы звярнуцца ў дэпартамент працы і да наймальніка ў пытанні правядзення спецыяльнага расследавання няшчаснага выпадку на вытворчасці.

– Жанчына напісала заяву пра ўступленне ў наш прафсаюз, а гэта значыць, што яна знаходзіцца пад абаронай незалежнага прафсаюза. Будзем патрабаваць правядзення спецрасследавання, бо траўма вока цяжкая, прызнання няшчаснага выпадку вытворчым, вызначэння вінаватых. Працаўніца заяўляе, што яе калегі-тынкоўнікі на працы пасля няшчаснага выпадку ўжо атрымалі спецыяльныя ахоўныя акуляры, хоць раней працадаўца іх не выдаваў, – распавёў са словаў пацярпелай прафсаюзны юрыст.

Прававы інспектар прафсаюза таксама распавёў, што ўсе наймальнікі страхуюць сваю адказнасць за жыццё і здароўе супрацоўнікаў. Расследаванне няшчасных выпадкаў са складаннем заключэнняў праводзіць дзярждэпартамент працы, у выпадку прызнання няшчаснага выпадку вытворчым наймальнік на падставе заключэння складае Акт формы Н-1 і ў залежнасці ад ступені страты працаздольнасці страхавая кампанія выплачвае пацярпеламу супрацоўніку ўсе належныя выплаты, пачынаючы ад аднаразовай, кошту неабходнага лячэння і заканчваючы пажыццёвымі штомесячнымі выплатамі ў выпадку неабходнасці. Калі вінаватым у тым, што адбылося, прызнаецца наймальнік, супрацоўнік мае права ставіць пытанне пра кампенсацыю маральнай шкоды.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках