3 траўня 2024, Пятніца, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: «Залаты запас» Лукашэнкі расце за кошт збяднення грамадзян

7
Станіслаў Багданкевіч: «Залаты запас» Лукашэнкі расце за кошт збяднення грамадзян
СТАНІСЛАЎ БАГДАНКЕВіЧ

Кошт прадуктаў харчавання будзе толькі павышацца, каб папоўніць «скарбонку» дыктатара.

Міністр эканомікі Ўладзімір Зіноўскі заявіў: найбліжэйшым часам інфляцыя ў Беларусі можа быць зніжаная да 5%. Ці варта верыць аптымістычным прагнозам высокапастаўленага чыноўніка?

Сайт belaruspartisan.org звярнуўся па кансультацыю да доктара эканамічных навук, экс-кіраўніка Нацбанка Станіслава Багданкевіча.

Станіслаў Багданкевіч з недаверам паставіўся да агучаных лічбаў. І вось чаму.

- Кошт вырабленай прадукцыі прамысловасці, сельскай гаспадаркі ў гэтым годзе вышэйшы, чым у мінулым больш чым на 7 адсоткаў, - спрытна аперуе лічбамі Станіслаў. - Акрамя таго, афіцыйна ж прызнана нашымі ўладамі, што кошт тавараў першай патрэбы, перадусім - харчовых тавараў, вырас не на 6-7 адсоткаў, а ўсе 14-20!

На мінулым тыдні я быў на «круглым стале» у Нацыянальным банку, нам падрабязна распавядалі пра інфляцыю, валютны курс, фінансавае становішча ў эканоміцы. Сапраўды, плануецца, што інфляцыя за год можа быць меншай за 9 %. Але ўжо паводле афіцыйных звестак нашай статыстыкі яна была 6,1%. Таму як можа быць 5, калі ўжо 6?!

- Станіслаў Антонавіч, а вы наогул назіраеце нейкі прагрэс у эканоміцы?

- Хацеў бы! Але як прафесійны эканаміст, на жаль, не бачу нічога асабліва аптымістычнага.

Для таго, каб узняць эканоміку, перш за ўсё, патрэбныя інвестыцыі ў асноўныя фонды, у абсталяванне і тэхналогіі. А ў нас паводле афіцыйнай статыстыкі за мінулы год інвестыцыі ў асноўныя фонды ўпалі больш чым на 22 адсоткі, а за першыя чатыры месяцы гэтага года - на 5, 5%. Гэта значыць, інвестыцыі не растуць, а памяншаюцца. А калі няма інвестыцый, калі няма ўкладанняў у новае абсталяванне, у тэхналогіі, па-дурному чакаць абнаўлення эканомікі. Зазвычай, каб павысіць брута-прадукт на адзін адсотак, трэба павысіць інвестыцыі на паўтара-два адсоткі. У нас быццам ёсць невялікі рост брута-прадукту - 0,9%, але гэта адбываецца ў варунках падзення інвестыцый. Таму пакуль гэта вельмі супярэчлівы паказчык.

Да таго ж ёсць афіцыйныя звесткі аб тым, што былі выкарыстаныя кітайскія крэдыты на паўтара мільярда даляраў, але некаторыя заводы, пад будаўніцтва якіх былі атрыманыя вялікія крэдыты, дагэтуль не працуюць. Хоць іх мелі ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ ў 2015--2016 гадах. Значыць, гэтыя крэдыты таксама не далі плёну, хоць і былі ўлічаныя як інвестыцыі ў асноўныя фонды.

Адным словам, афіцыйная беларуская статыстыка не пацвярджае такія аптымістычныя выказванні міністра эканомікі.

Ну і яшчэ ёсць адзін красамоўны прыклад. Грамадзяне Беларусі за першае паўгоддзе прадалі ў чыстым выглядзе больш за адзін мільярд даляраў - для таго, каб падтрымаць падзенне свайго ўзроўню жыцця. Людзі прадалі свае запасы, Нацбанк залічыў гэты ашчадак у рэзэрвы, і ўжо мы маем 6,4 мільярда даляраў, а было 5,2. Гэта значыць, золатавалютныя рэзэрвы быццам выраслі, і гэта станоўчы факт. Але ж яны выраслі на фоне збяднення беларускіх грамадзян, таму напраўду ганарыцца няма чым...

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках