5 траўня 2024, Нядзеля, 5:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гара Гедыміна ў літоўскай сталіцы зноў адчыненая для наведвальнікаў

Гара Гедыміна ў літоўскай сталіцы зноў адчыненая для наведвальнікаў

Ужо можна наведаць замкавую вежу і частку назіральнай пляцоўкі.

На час моцных дажджоў у Вільні была зачыненая для наведвальнікаў гара Гедыміна. 18 ліпеня яна зноў адчыняецца, аднак пакуль можна будзе наведаць толькі замкавую вежу і частку назіральнай пляцоўкі. Пра гэта паведамляе delfi.lt.

Віцэ-міністр культуры Рэнальдас Аўгусцінавічус сказаў, што зноў адкрыць гару было пастаноўлена, калі высветлілася, што цяпер няма рэальнай небяспекі, звязанай з апоўзнямі.

«Цяпер небяспека зніжаная, за сітуацыяй назіраюць кругласутачна, калі заўважаць дэфармацыю грунту, адразу ж робяць прэвентыўныя меры – здымаюць новыя “грабяні” грунту, захоўваючы іхнія апорныя якасці. Цяпер небяспечныя зоны абгароджаныя, туды наведвальнікі трапіць не могуць», – сказаў віцэ-міністр.

Паводле ягоных словаў штаб у каардынаванні выратавальных працаў прыняў пастанову закрыць галоўную дарогу да замка – да замкавай вежы можна падняцца па гістарычнай сцежцы з боку Вялейкі. Таксама нельга наведваць тую частку, дзе знаходзіцца верхні замак на паўднёва-ўсходнім схіле, дзе цяпер вядуцца працы.

За станам горы назіраюць кругласутачна. Не выключана, што калі зноў прыйдуць дажджы, гара зноў будзе зачыненая.

Гара Гедыміна, якая ўспрымаецца як сімвал Літвы, з прычыны апоўзняў на некалькі месяцаў была зачыненая ў пачатку гэтага года. Цяпер гара знаходзіцца ў аварыйным стане, таму абвешчаная надзвычайная сітуацыя, урад у пачатку ліпеня вылучыў 3 млн еўраў на тэрміновыя працы для выратавання гары.

Гару некалькі тыдняў даследавалі польскія геолагі з прадстаўнікамі Літоўскай геалагічнай службы. 26 ліпеня яны павінны агучыць вынікі аналізу і рэкамендацыі для стабілізацыі горы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках