11 траўня 2024, Субота, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cаліст Depeche Mode адляцеў з Менска эканом-класам

2
Cаліст Depeche Mode адляцеў з Менска эканом-класам

Музыкі вядомага гурта адправіліся ў Кіеў.

У Менск музыкі гурта Depeche Mode прыляталі спецыяльным чартарным рэйсам - Дэвід Гаан і кампанія ва ўсім туры Global Spirit Tour выкарыстоўваюць толькі адзін борт - Canadair CRJ-200. Фанаты мяркуюць, што гэта - VIP-самалёт. Аднак, як здалела даведацца kp.by, гэта не так. Унутры самалёта стандартныя 50 месцаў - усё эканом-класа.

Салон таго самага самалёта, на якім гурт DEPECHE MODE ляцеў у Менск і з Менска.
ФОТА: Авіякампанія GLOBAL REACH AVIATION.

Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў данскай авіякампаніі Global Reach Aviation, якая эксплуатуе гэты 24-гадовы борт. Такім чынам, ледзь акрыяўшы ад хваробы, Дэвід Гаан паляцеў у Кіеў звычайным эканом-класам. Самалёт вылецеў з Менска а 15-10 і ўжо праз 50 хвілін быў у Кіеве.

Той самы самалёт, на якім ляцеў гурт DEPECHE MODE ў Менск і з Менска.
ФОТА: Авіякампанія GLOBAL REACH AVIATION.

Цікава, што чатыры дакладна такія ж самалёты мае авіякампанія «Белавія» - і таксама з 50-ю месцамі эканом-класа. Дарэчы, менавіта такі самалёт надоечы авіякампанія выдала прэзідэнту Малдовы Ігару Дадону для палёту ў Кішынёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках