4 траўня 2024, Субота, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белы дом адмовіўся прызнаць гутарку Пуціна і Трампа «другой сустрэчай»

4
Белы дом адмовіўся прызнаць гутарку Пуціна і Трампа «другой сустрэчай»
ФОТА: EPA

Спробы назваць гэтую гутарку «другой сустрэчай» у ЗША палічылі інсінуацыямі.

Размова Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа за вячэрай для кіраўнікоў дэлегацыяў краінаў «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу была ўсяго толькі «кароткай гутаркай», яе нельга назваць «другой сустрэчай» прэзідэнтаў Расеі і ЗША ў ходзе саміту G20. Пра гэта, як паведамляе РБК, заявіў прадстаўнік Белага Дому.

Як удакладняе ТАСС, чыноўнік назваў абвінавачванні на адрас адміністрацыі ў спробе схаваць факт гэтай сустрэчы «подлымі і абсурднымі».

«Інсінуацыі, што Белы Дом спрабаваў схаваць другую сустрэчу, – ілжывыя, подлыя і абсурдныя», – цытуе агенцтва прадстаўніка адміністрацыі.

Белы Дом таксама растлумачыў, чаму гутарка двух прэзідэнтаў праходзіла толькі ў прысутнасці перакладніка Уладзіміра Пуціна. Прадстаўнік адміністрацыі растлумачыў, што перакладнік з амерыканскага боку, які прысутнічаў на вячэры, не ведаў расейскай мовы.

Пазней з традыцыйным тлумачэннем у Twitter выступіў сам прэзідэнт Дональд Трамп. Ён адзначыў, што вытворцы «фэйкавых навінаў» становяцца «ўсё больш і больш несумленнымі». «Нават вячэру, зладжаную для лідараў топ-20 краінаў у Нямеччыне, яны прымусілі выглядаць злавесна!» – адзначыў прэзідэнт ЗША. У яшчэ адным твіце ён сказаў, што прэса ведала пра гэтую вячэру, на якую лідары краіны былі запрошаныя з жонкамі канцлеркай Нямеччыны Ангелай Меркель.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках