6 траўня 2024, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Слаўгарадскага раёна сагналі на суботнік у выхадны

7
Жыхароў Слаўгарадскага раёна сагналі на суботнік у выхадны
ФОТА З САЙТА ORSHAGRAD.BY

Чыноўнікі гатовы «высмоктваць» грошы ў людзей пад разнастайнымі «добрапрыстойнымі падставамі» да бясконцасці.

«Свята добраахвотнай працы» 1 ліпеня было арганізаванае на ініцыятыву грамадскіх арганізацый Слаўгарадскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, «Белая Русь», раённага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Слаўгарадскай раённай арганізацыі Беларускага аб'яднання ветэранаў, піша «Магілеўскі рэгіен».

Заробленыя на працоўных месцах у гэты дзень грашовыя сродкі ў «добраахвотным парадку» будуць пералічаныя на разліковы рахунак Слаўгарадскага райвыканкама №3641926530011 код 458 філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Белаграпрамбанк» г. Слаўгарада Магілёўскага абласнога ўпраўлення. Іх накіруюць на рамонт і рэканструкцыю воінскіх пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі раёна, і выкананне мерапрыемстваў, прысвечаных 3 ліпеня.

Нагадаем, што 17 чэрвеня «Дзень бязвыплатнай працы» быў праведзены ў Горках, рэгулярна праходзяць суботнікі ў падрыхтоўцы да абласных «Дажынак» у Клічаўскім раёне.

Падобна на тое, што чыноўнікі ў рэгіёнах Магілёўскай вобласці гатовы «высмоктваць» грошы ў людзей пад разнастайнымі добрапрыстойнымі падставамі да бясконцасці. І такая практыка будзе працягвацца, пакуль самі працоўныя грамадзяне не пашлюць падалей «спадчыннікаў Астапа Бэндэра» з іх усё больш узрастаючымі апетытамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках