5 траўня 2024, Нядзеля, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэскі нардэп Фурсін пазычыў паліттэхнолагу Дональда Трампа 10 мільёнаў даляраў

1
Адэскі нардэп Фурсін пазычыў паліттэхнолагу Дональда Трампа 10 мільёнаў даляраў

Гэты эпізод з'яўляецца часткай "Амбарнай кнігі Партыі рэгіёнаў".

Адэскі народны дэпутат Іван Фурсін пазычыў скандальнаму паліттэхнолагу Дональда Трампа Полу Манафорту 10 мільёнаў даляраў.

Да такой высновы прыйшлі журналісты New York Times, паведамляе карэспандэнт Украінскай службы інфармацыі.

Фінансавыя справаздачы кіпрскага банка, у якім у Пола Манафорта былі адкрытыя рахункі паказалі, што амерыканскі паліттэхнолаг завінаваціўся адэскаму нардэпу ад Партыі рэгіёнаў 9,9 мільёнаў даляраў ЗША.

Кіпрскім афшорам Lucicle Consultants, якому і завінаваціўся Манафорт, кіруе іншая фірма-пракладка Mistaro Ventures, якая належыць нардэпу Івану Фурсіну.

У саміх справаздачах не пазначана, што пазыкі былі выплачаныя.

Прадстаўнік паліттэхнолага Джэйсан Мэлані заявіў, што Манафорт не мае фінансавых абавязальніцтваў перад Фурсіным і Партыяй рэгіёнаў, і выплаціў іх на момант, калі пачаў працаваць у перадвыбарчай кампаніі Дональда Трампа.

СКРЫН: ВЫПІС З БАНКА

Як вядома, Пол Манафорт падаў дакумент у Мінюст ЗША, якія сведчаць пра атрыманне ім ад Партыі рэгіёнаў 17 мільёнаў даляраў за інфармацыйныя паслугі.

Гэты эпізод з'яўляецца часткай буйнога палітычнага скандалу вакол "Абмарнай кнігі Партыі рэгіёнаў" – дакумента, у якім апісваецца ўся чорная бухгалтэрыя рэгіяналаў. Тады прыхільнікі Януковіча здолелі пазбегнуць выплаты падаткаў на дзясяткі мільёнаў даляраў ЗША.

Сам Іван Фурсін пакінуў Партыю рэгіёнаў у 2014 годзе і быў паўторна абраны народным дэпутатам. З'яўляецца чальцом дэпутацкай групы "Воля народа" і займае пасаду кіраўніка падкамітэта ў пытаннях банкаўскай дзейнасці Камітэта ў пытаннях фінансавай палітыкі і банкаўскай дзейнасці.

Дэпутат Вярхоўнай Рады ад групы "Воля народа" Іван Фурсін задэклараваў наяўныя грашовыя сродкі памерам 5,8 млн даляраў, 1,2 млн еўраў і 9,950 млн грыўняў, а таксама валоданне 24 кампаніямі за мяжой.

Сярод іншага, дэпутат з'яўляецца канчатковым бенефіцыянрам адразу 12 кампаніяў на Кіпры, 4 – на Сейшэльскіх выспах, 3 – на Брытанскіх Віргінскіх выспах, 2 – у Латвіі і 1 – у Люксембургу, Нідэрландах, а таксама Сэнт-Кітс і Нэвіс.

Фурсін задэклараваў 14 наручных гадзіннікаў, 11 карцінаў, сярод іх праца галандскага мастака Бартэламеуса Брэенберга "Пакланенне немаўляці Хрысту" 1619 года, бронзавую статуэтку XIX стагоддзя і абраз з срэбра і бронзы.

Дэпутат валодае акцыямі ААТ "Укртрансгазсэрвіс", "Нахімаўскае РСУ" і «Ленінскага рамонтна-механічнага завода "Металіст"».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках