5 траўня 2024, Нядзеля, 12:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дасведчаны харвацкі абаронца стаў гульцом БАТЭ

4
Дасведчаны харвацкі абаронца стаў гульцом БАТЭ
ЮРЫЦА БУЛЯТ
ФОТА: “ПРЕССБОЛ”

Кантракт з барысаўскім клубам падпісаў 30-гадовы футбаліст Юрыца Булят.

Юрыца Булят пачаў займацца футболам у школе клуба "Земунек", прадоўжыў у моладзевым аддзяленні мясцовага клуба элітнага харвацкага дывізіёна "Задар". У 2004 годзе быў пераведзены ў асноўны склад. Праз год на таленавітага абаронцу звярнуў увагу "Хайдук" са Спліту. Менавіта там Юрыца дамогся першых у кар'еры сур'ёзных поспехаў. Па выніках сезона-2006/07 стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Харватыі, а таксама здабыў Кубак краіны-2009/10, паведамляе «Прессбол».

У 2011 годзе Булят перайшоў у ізраільскі "Макабі" з Хайфы. Пасля ён вяртаўся ў Харватыю і зноў ад'язджаў за мяжу: у нямецкі "Энэргі" з Котбуса, Харкаўскі "Металіст", узбекскія "Бунедкор" і "Пахтакор".

Юрыца ў свой час рэгулярна прызываўся пад сцягі юніёрскіх і моладзевых каманд Харватыі. У 2010 годзе правёў два афіцыйныя двубоі ў шэрагах галоўнай каманды сваёй краіны.

Першую палову гэтага года Булят правёў у Ташкенцкім "Пахтакоры".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках