5 траўня 2024, Нядзеля, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сем простых спосабаў захаваць энэргію на працы

4
Сем простых спосабаў захаваць энэргію на працы

Гэтыя простыя правілы дазволяць захаваць вашу энэргію цягам усяго працоўнага дня.

Ты часта адчуваеш стомленасць пасля працы? Liza.ua надумала прааналізаваць, што паглынае тваю энэргію і як не дазволіць гэтаму адбыцца.

Улюбёная справа

Мы гаворым пра гэта не ўпершыню: займайся тым, што любіш. У гэтым выпадку, нават калі ты будзеш адчуваць стомленасць, то яна будзе выключна прыемнай. Для таго каб менш адчуваць стомленасць, трэба выразна бачыць мэту, дзеля якой мы здзяйсняем тытанічныя намаганні (гэта значыць, працуем). Без канкрэтнай мэты няма сэнсу марнаваць свой час проста так.

Праветрыванне

Памяшканне трэба праветрываць і астуджаць. Калі тэмпература ў офісе вышэй за 28 градусаў - стомленасць гарантаваная.

Сядзенне

Цяпер гаворка пойдзе пра набалелае: успомні, у якой паставе ты сядзіш на працы. Сутулішся, закідваеш нагу за нагу, горбішся? Гэта нікуды не варта, бо напружанне цягліц стварае ператамленне. Выпрастай спіну проста цяпер.

Справы

Калі ты хочаш пазбавіцца ад пачуцця ператамлення, табе давядзецца весці дакладны спіс закончаных і няскончаных спраў. Праведзеная праца прымушае нас ганарыцца сабой, а неразвязаныя задачы - не задзіраць нос.

Вада

Калі ты часта размаўляеш ў офісе праз тэлефон, табе патрэбна пасля кожнай тэлефоннай размовы піць ваду. Гэта не толькі дапаможа тваім галасавым звязкам, але і прывядзе ў норму самаадчуванне.

Харчаванне

Вельмі важна харчавацца на працы правільна. Дадай у свой рацыён садавіну, гародніну, вотруб'е, зерневы хлеб і пастарайся харчавацца збалансавана. Гэта дапаможа табе быць больш энэргічнай.

Экран манітора

Рэдка хто цяпер працуе без кампутара. А гэта значыць, што ты не проста стамляешся, а ператамляеш свае вочы. Для таго каб гэтага пазбегнуць, увядзі звычку пісаць не менш як 12-м шрыфтам, адстаўляць манітор не менш як на 35 см ад твару. І вядома ж, не забывай здзімаць з яго пыл.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках