5 траўня 2024, Нядзеля, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэскай вобласці невядомыя захапілі будынак суда

6
У Адэскай вобласці невядомыя захапілі будынак суда

Суддзяў Шыраеўскага раённага суда Адэскай вобласці Украіны трымаюць у закладніках.

Актывісты грамадскай арганізацыі "Украіна - гэта мы" захапілі памяшканне Шыраеўскага раённага суда Адэскай вобласці і ўтрымліваюць у закладніках суддзяў. Пра гэта паведамляе Liga.net.

"У Вышэйшую раду правасуддзя паступіла паведамленне кіраўніка Шыраеўскага раённага суда Палія С.А. аб захопе будынка суда. Звесткі ўнесеныя ў Рэестр паведамленняў суддзяў аб умяшанні ў дзейнасць суддзі для ажыццяўлення правасуддзя, распачатая праверка", - сказана ў паведамленні.

Паводле паведамлення, у будынку суда выбітыя вокны і дзверы, уваходы заблакаваныя шынамі - іх пагражаюць падпаліць.

"У гэтыя хвіліны адбываецца фактычны захоп адміністрацыйнага будынка суда" актывістамі "і ўтрыманне ў закладніках суддзяў Шыряеўскага раённага суда Адэскай вобласці", - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках