3 траўня 2024, Пятніца, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Польшчы прайшлі дэманстрацыі супраць судовай рэформы

17
Па ўсёй Польшчы прайшлі дэманстрацыі супраць судовай рэформы
ФОТА: RADIOPOLSHA.PL

Прынятыя законы закліканыя ажыццявіць рэформу дзяржаўнай сістэмы.

Ля будынка Вярхоўнага суда ў Варшаве прайшла шматтысячная дэманстрацыя супраць прынятых законаў аўтарства партыі «Права і справядлівасць», якія закліканыя ажыццявіць рэформу дзяржаўнай сістэмы, паведамляе «Радыё Польшча».

Дэманстранты цалкам заблакавалі Плошчу Красіньскіх і ўсе прылеглыя да яе вуліцы. Яны прыносілі з сабой польскія сцягі і плакаты з надпісам «Канстытуцыя».

Фото: RADIOPOLSHA.PL

Удзельнікі акцыі патрабавалі ад прэзідэнта накласці вета на тры законы: пра Вярхоўны суд, Нацыянальную судовую раду і суды агульнай юрысдыкцыі. Многія з мітынгоўцаў трымалі ў руках плакаты з надпісам «3хВЕТО».

ФОТА: RADIOPOLSHA.PL

Блізу 21-й удзельнікі акцыі запалілі свечкі і лампадкі, а 22-й мірна разышліся.

Патрабаванні накласці вета на законы пра польскія суды гучалі таксама ў Гданьску, дзе на вуліцы выйшлі некалькі тысячаў чалавек. Да пратэстоўцаў далучыліся былы прэзідэнт Польшчы Лех Валенса і мэр Гданьска Павел Адамовіч.

ФОТА: RADIOPOLSHA.PL

Дэманстрацыі супраць судовай рэформы прайшлі таксама ва Уроцлаве, Любліне, Хеле і іншых польскіх гарадах.

ФОТА: RADIOPOLSHA.PL

Подпісаў прэзідэнта чакаюць тры абноўленыя законы – пра Нацыянальную судовую раду, суды агульнай юрысдыкцыі, а таксама пра Вярхоўны суд Польшчы.

ФОТА: RADIOPOLSHA.PL
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках