6 траўня 2024, панядзелак, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанцы знайшлі ля берагоў Ісландыі чатыры тоны нацысцкага золата

9
Брытанцы знайшлі ля берагоў Ісландыі чатыры тоны нацысцкага золата

Навукоўцы мяркуюць,што нацысты везлі гэтае золата з з банкаў Паўднёвай Амэрыкі ў Нямеччыну.

Ля берагоў Ісландыі на затопленым караблі брытанскія падводнікі з кампаніі Advanced Marine Services знайшлі 4 тоны золата нацыстаў, паведамляе nv.ua са спасылкай на Daily Mail.

Паведамляецца, што падводнікі даследавалі затоплены ў 1939 годзе нямецкі таварны карабель SS Minden і выявілі чатыры тоны золата, якое нацысты маглі ўзяць з банкаў краін Паўднёвай Амэрыкі.

Паводле папярэдніх ацэнак, кошт золата складае да 100 млн долараў. Таксама паведамляецца, што гэты карабель ў 1939 годзе плыў з Бразіліі ў Нямеччыну.

Загад аб затапленні аддаваў асабіста Адольф Гітлер пасля таго, як брытанскі флот выявіў судна і мог яго перахапіць. У той жа час, берагавая ахова Ісландыі абвінаваціла падводнікаў у правядзенні пошукаў без дазволу ўлад. Брытанская старана папрасіла дазволу зрабіць адтуліну ў караблі, каб выняць скрыню з золатам.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках