7 траўня 2024, aўторак, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі самыя «зграбныя» нацыі Еўропы

12
Медыкі назвалі самыя «зграбныя» нацыі Еўропы

Самымі высокімі і зграбнымі выявіліся жыхары скандынаўскіх краін.

Міжнародны калектыў лекараў назваў самыя «тоўстыя» і «зграбныя» нацыі Еўропы. Сярод даследаваных навукоўцамі народаў немцы і славяне не згадваюцца. Вынікі сваіх даследаванняў аўтары апублікавалі ў часопісе Nature Genetics, а коратка з імі можна азнаёміцца на сайце Daily Mail, паведамляе zdravnica.net.

У сваёй працы медыкі прааналізавалі звесткі аб прыкладна 250 тысяч чалавек, а таксама 17,5 тысяч сваяцкіх пар з 14 краін Еўропы. Генетычнае даследаванне выявіла некалькі незалежных локусаў, наяўнасць якіх у прадстаўнікоў еўрапейскіх народаў навукоўцы звязалі з асаблівасцямі будовы іх цела.

Даследаванне паказала, што чым вышэйшы сярэдні рост прадстаўнікоў якой-небудзь нацыі, тым яны зграбнейшыя і тым меншы індэкс масы цела (ІМТ) у яе прадстаўнікоў. Апошні вызначаецца як стасунак масы цела (у кілаграмах) да квадрата даўжыні цела (у мэтрах) і дазваляе вызначыць наяўнасць залішняй вагі. Напрыклад, пры масе цела 67 кілаграмаў і росце 1,7 мэтра ІМТ роўны 23.

Самымі высокімі і складзістымі выявіліся жыхары скандынаўскіх краін - Нарвэгіі, Швэцыі і Даніі, тады як самымі сытымі і нізкарослымі - гішпанцы, італійцы, партугальцы, а таксама грэкі. Французы і брытанцы занялі сярэднія пазіцыі.

Навукоўцы адзначаюць, што назіраная імі карэляцыя паміж ІМТ у розных народаў і іх геаграфічным становішчам абумоўленая, мабыць, не толькі генетычнымі асаблівасцямі (якія, у сваю чаргу, сфармаваліся пад уплывам кліматычных чыннікаў), але і традыцыямі нацыянальнай кухні, а таксама экалогіі.

Даследаванне, паводле ацэнкі навукоўцаў, у цэлым пацвярджае вядомы еўрапейскі стэрэатып аб «высокіх і зграбных» скандынавах (жыхарах Паўночнай Еўропы) і «нізкіх і таўсматых» грэках (прадстаўніках поўдня Еўропы).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках