4 траўня 2024, Субота, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мафія свая працуе»

11
«Мафія свая працуе»

Жыхары Чэрвеньскага раёна абураныя дзеяннямі рыбгаса.

«На гэтых сажалках рыбгас гадуе рыбу, і таму тут лавіць забаронена. Але плот паставілі насупраць, на беразе ракі Волма, дзе лавіць рыбу можна», – выказваюць «Белсату» незадаволенасць жыхары вёсак Пятровінка і Убель Чэрвеньскага раёна.

Яны абураныя дзеяннямі дырэктара рыбнай гаспадаркі «Волма» Аляксандра Кулікоўскага, на загад якога на беразе былі высечаныя дрэвы, пастаўленыя незаконныя знакі і гэты плот.

«Калі ты такі разумны, пастаў сетку, дзе трэба. Дзе ў цябе рыбу крадуць. А не там, дзе людзям дазволена лавіць. І наступнае, павесіў знак – купанне забароненае. Самаробны знак – стаянка забароненая. Без ДАІ, без усяго, самі зварылі, трубу знайшлі. Ён у нас даішнік і ён у нас прэзідэнт рыбгаса», – кажа жыхар вёскі Пятровінка Сяргей Агейчык.

Жыццё ў гэтых вёсках заўсёды было прывязанае да ракі: цяпер жа падыходы да яе з усіх бакоў зачыненыя, няма куды падзецца ні дарослым, ні дзецям. Замест прыроднай прыгажосці – адчуванне прамысловай зоны.

«Раней прыязджалі, заўсёды купаліся, лавілі рыбу, і лавілася лепш. З бацькамі, бабулямі, дзядулямі. А цяпер нідзе не выкупацца», – распавядае ўнук жыхара вёскі Андрэй Булойчык.

«Жах нейкі! Кашмар!!! Купаліся, мы малыя раслі тут, цяпер я ў Менску знаходжуся, прыязджаю на выходныя адпачыць! Ну хіба тут можна адпачыць?!!» – абураецца Жанна Мурашка.

За плотам апынулася і месца правядзення мерапрыемстваў, цяпер жыхарам няма дзе сабрацца не толькі для свята, але і каб выказаць сваю незадаволенасць.

«Я пытаюся: “А чаму туды нельга?” – “А што вам там рабіць?” Забароненая зона – ракеты стаяць і базы стаяць. Гэтая зямля належала гэтай вёсцы. Гэтым дзецям. Было футбольнае поле, валейбольная поле, адзначалі Купалле, дзень Рыбака», – распавядае жыхар вёскі Убель Алег.

Вяскоўцы неаднаразова звярталіся ў розныя інстанцыі, збіралі подпісы і хадзілі на прыёмы.

«Прыродаахова, Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя. Камісія прыязджала, чэрвеньская пракуратура, райвыканкам, абласная пракуратура, генеральная пракуратура, аблвыканкам», – кажа Сяргей Агейчык.

Бярэзінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага свету пацвердзіла, што рыбгас «Волма» парушыў Водны кодэкс, узвёўшы агароджу бліжэй за 5 метраў да вады. Міністэрства прыроды прызнала адміністрацыйнае парушэнне, але справу перанакіравала для разбору ў мясцовы выканкам.

«Прыедуць – наклаў мяшок-два – і паехалі. Усё звязана. Мафія свая працуе», – упэўненая Жанна Мурашка.

Жыхары адзначаюць, што ўсе пытанні з чыноўнікамі тут развязваюцца праз лазню і рыбу, а пры такім раскладзе да жыхароў вёсак нікому няма справы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках