4 траўня 2024, Субота, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заваявалі шэсць медалёў на Еўрапейскім кубку дзюдо ў Менску

3
Беларусы заваявалі шэсць медалёў на Еўрапейскім кубку дзюдо ў Менску

У турніры ўдзельнічалі блізу 400 спартоўцаў з 52 краінаў.

Беларускія спартоўцы заваявалі 6 медалёў на Еўрапейскім кубку дзюдо ў Менску, паведамляе БелТА.

На другі дзень спаборніцтваў на найвышэйшую прыступку п'едэстала падняўся беларускі спартовец Ягор Варапаеў (вагавая катэгорыя – 90 кг), атрымаўшы перамогу ў фінальным паядынку над атлетам з Ізраіля Лі Кохманам.

Таксама залатую ўзнагароду спаборніцтваў заваяваў наш суайчыннік Уладзіслаў Цярпіцкі (больш за 100 кг), ён стаў мацнейшым за дзюдаіста з Азербайджана Ушангі Какауры.

Лідарка сусветнага рэйтынгу беларуска Марына Слуцкая (больш за 78 кг) саступіла ў фінале чыстым кідком баснійцы Ларысе Керык і заваявала срэбную ўзнагароду турніру.

Раней золата заваявала Дар'я Скрыпнік (52 кг). На трэцюю прыступку п'едэстала ўзышлі Даніэла Казаной (63 кг) і Дзмітрый Мінько (66 кг).

У агульнакамандным заліку беларускія дзюдаісты занялі першае месца. У турніры ўдзельнічалі блізу 400 спартоўцаў з 52 краінаў. Спаборніцтвы ў Менску з'яўляюцца праверкай сілаў перад галоўным стартам сезону – чэмпіянатам свету, які пройдзе з 28 жніўня да 3 верасня ў Будапешце.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках