11 траўня 2024, Субота, 4:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: п'яны кіроўца без пасведчання ў Берасці ўцякаў ад ДАІ на спушчаных колах

10
Фотафакт: п'яны кіроўца без пасведчання ў Берасці ўцякаў ад ДАІ на спушчаных колах
ФОТА: GAIBREST.BY

Кіроўцу c трыма праміле алкаголю здолеў затрымаць сведка.

У Берасці ўвечары 23 ліпеня відавочцы заўважылі п'янага кіроўцу Audi. Сведкі выклікалі ДАІ, а да прыезду супрацоўнікаў ішлі за парушальнікам, не даючы яму ўцячы, паведамляе ДАІ рэгіёну.

Са слоў відавочцы, кіроўца Audi спачатку рэзнуўся ў прыпынак на вуліцы Грыбаедава, але ўцёк з месца ДТЗ. Затым ён паехаў па Варшаўскай шашы. Сведка ДТЗ паехаў следам за Audi. Паводле ягоных слоў, самаход парушальніка рухаўся з хуткасцю не менш за 70 км/г на спушчаных колах. Даехаўшы да скрыжавання вуліц Ковельскай і Варшаўскай шашы, аўтамабіль ад атрыманых у руху пашкоджанняў (рухаўся літаральна на дысках), спыніўся.

Відавочца, які ехаў за ім, заставаўся побач з кіроўцам да прыезду экіпажа ДАІ, не даючы яму магчымасці ўцячы.

Падчас праверкі высветлілася, што 30-гадовы кіроўца пасварыўся з жонкай, выпіў і з'ехаў. Медыцынскі агляд пацвердзіў у кіроўцы факт алкагольнага ап'янення - 3,03 праміле.

Характэрна, што ў студзені 2016 года мужчына быў пазбаўлены права кіравання аўтамабілем у адпаведнасці з ч.1 арт.18.16 (Кіраванне ТС у стане ап'янення) тэрмінам на тры гады.

У дачыненні да парушальніка складзеныя шэсць пратаколаў: за кіраванне аўто ў нецвярозым выглядзе, за адсутнасць пасведчання кіроўцы, парушэнне ПДР, кіраванне транспартам у няспраўным стане і г.д.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках