5 траўня 2024, Нядзеля, 0:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 прадуктаў, якія прынясуць максімум карысці, калі есці іх разам

3
20 прадуктаў, якія прынясуць максімум карысці, калі есці іх разам

Спалучэнні прадуктаў, якія створаныя адзін для аднаго.

Гэтыя прадукты добрыя і самі ў сабе, але калі есці іх у пары, яны дапамагаюць нам засвойваць іх карысныя рэчывы яшчэ больш эфектыўна.

Ідучы за парадамі дыетолагаў, AdMe.ru пералічвае спалучэнні прадуктаў, якія, здаецца, створаныя адзін для аднаго.

Яблыкі і цёмны шакалад

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Гэтае спалучэнне нельга назваць традыцыйным, але яго варта пакаштаваць, бо фермент катэхіны, які ўтрымліваецца ў яблыках, і антыаксідант кверцэцін разам робяць цуды: умацоўваюць імунітэт, актывізуюць дзейнасць мозгу, паляпшаюць працу сэрца і сасудаў і зніжаюць рызыку анкалагічных захворванняў.

Аўсянка і свежавыціснуты апельсінавы сок

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Аўсянка і апельсінавы сок – выдатныя крыніцы фенолаў. Гэта значыць, што яны паляпшаюць працу стрававальнай сістэмы і дапамагаюць вывесці з арганізма шлакі і таксіны.

Свініна і брусэльская капуста

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Свініна занадта тлустая, каб есці яе штодня. Тым не менш у гэтым мясе ўтрымліваецца селен, які перашкаджае росту ракавых клетак. Падавайце стравы з свініны з брусэльскай капустай – у ёй ёсць арганічнае рэчыва сульфарафан, які павышае эфектыўнасць селену ў 13 разоў.

Памідоры і пячонка

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Недахоп жалеза ў арганізме можа прывесці да знясіленасці, хранічнай стомленасці, запаволенага метабалізму і праблемаў з сэрцам і сасудамі. Але жалеза, якое ўтрымліваецца ў пячонцы, добра засвойваецца толькі разам з вітамінам С, і тут на дапамогу прыходзяць памідоры – у іх ёсць аскарбінавая кіслата.

Пятрушка і цытрына

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Пятрушка выдатна спалучаецца з цытрусавымі. Жалеза, якое ўтрымліваецца ў зеляніне, дапамагае вітаміну С лепш усмоктвацца ў кроў. Гэты важны вітамін адказвае за моцны імунітэт і добры метабалізм.

Гародніна і ёгурт

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Выбірайце натуральны ёгурт без фарбавальнікаў, кансервантаў і цукру. У ім шмат кальцыю, а ён паляпшае працу страўніка і нармалізуе мікрафлору кішачніку. Варта дадаць у яго гародніну, напрыклад моркву ці сельдэрэй, і вы атрымліваеце страву, насычаную яшчэ і кучай вітамінаў. А клятчатка, якая ўтрымліваецца ў гародніне, дапамагае кальцыю лепш засвоіцца.

Авакада і шпінат

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Гэта любімая парачка ўсіх дыетолагаў – у шпінаце ўтрымліваецца вітамін А і лютэін, але каб яны прыкметна паўплывалі на стан нашага арганізма, патрэбныя карысныя раслінныя тлушчы, якія ўтрымліваюцца ў авакада. І вось тады эфект гарантаваны – праца стрававальнай сістэмы значна палепшыцца.

Зялёная гарбата і лімон

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Зялёная гарбата з лімонам выдатна спаталяе смагу і дае нам энэргію. У зялёнай гарбаце ўтрымліваюцца кахетыны, якія адказваюць за даўгалецце і моцны імунітэт. А калі вы дадасце ў яе лімон, вітамін С узмоцніць гэты эфект у некалькі разоў.

Памідоры і аліўкавы алей

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Тое, што гэта вельмі смачнае спалучэнне, вам пацвердзіць кожны італьянец. Трэба зазначыць, што жыхары Італіі рэдка пакутуюць ад сардэчна-сасудзiстых захворванняў, і гэтаму ёсць тлумачэнне. Лікапін, які ўтрымліваецца ў таматах, паляпшае працу сэрца і сасудаў, перашкаджае ўзнікненню атэрасклерозу і злаякасных пухлінаў. А ў спалучэнні з тлушчамі ён засвойваецца арганізмам значна лепш, чым без іх.

Мяса і размарын

ФОТА З САЙТА ADME.RU

Мяса – важная крыніца бялку, але яго важна правільна гатаваць. Дыетолагі катэгарычныя: толькі варэнне або тушэнне. Калі мяса запякаць або смажыць, гэта можа прывесці да ўтварэння канцэрагенных злучэнняў. Але гэтага непажаданага эфекту можна пазбегнуць, калі правільна згатаваць мяса – марынуючы яго, дадаць размарын. Ён карысны і сам у сабе, а антыаксіданты, якія ў ім утрымліваюцца, перашкаджаюць утварэнню шкодных рэчываў, пакуль мяса гатуецца ў духоўцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках