5 траўня 2024, Нядзеля, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самлелы падчас сустрэчы Парашэнкі і Лукашэнка міністр падаў у адстаўку

7
Самлелы падчас сустрэчы Парашэнкі і Лукашэнка міністр падаў у адстаўку

Ужо сёння Парашэнка прызначыць новага кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктар Назаранка напісаў заяву аб адстаўцы з займанай пасады, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна», спасылаючыся на крыніцу.

«Ён напісаў заяву на звальненне паводле стану здароўя», - паведаміў суразмоўца.

Са слоў суразмоўцы, у аўторак, 25 ліпеня, чакаецца прызначэнне і прадстаўленне прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам новага кіраўніка памежнай установы.

Як паведамлялася, Назаранка стала млосна 21 ліпеня ў Адміністрацыі прэзідэнта Украіны падчас выступу Лукашэнкі.

Пазней прэс-служба ДПСУ паведаміла, што ягоны стан сярэдні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках