11 траўня 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ватыкане ўпершыню ў гісторыі адключылі фантаны

1
У Ватыкане ўпершыню ў гісторыі адключылі фантаны

Фантаны пастанавілі адключыць праз нястачу вады ў Італіі.

У Італіі адчуваецца нястача пітной вады, бо апошнія тыдня надвор'е ў рэгіёне было вельмі гарачым і засушлівым.

Ад засухі пакутуе Рым, а таксама прадмесце сталіцы. Адміністрацыя дзяржавы Ватыкан пастанавіла спыніць працу ўсіх фантанаў на плошчы Святога Пятра, а таксама фантаны Ватыканскага саду, паведамляе «Белсат».

«Святы Пасад робіць захады, каб скараціць спажыванне вады, - паведамляецца на афіцыйным сайце Ватыкана. Гэтая пастанова адпавядае дагматам папы Рымскага Францішка, выкладзеным у энцыкліцы «Laudate Si».

«Laudate Si» - другая энцыкліка Папы Рымскага Францішка, выдадзеная ў 2015 годзе, аб захаванні планеты і ролі чалавека ў навакольным асяроддзі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках