5 траўня 2024, Нядзеля, 3:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шанцы БАТЭ ў матчы са «Славіяй» такія ж, як у пераможнай гульні з «Баернам»

Шанцы БАТЭ ў матчы са «Славіяй» такія ж, як у пераможнай гульні з «Баернам»

Ці здарыцца сэнсацыя і сёння?

Букмэкерскія канторы не вераць у перамогу БАТЭ над пражскай «Славіяй». Матч у рамках 3-га кола кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў адбудзецца сёння а 20.00 у чэшскай сталіцы, перадае «Еўрарадыё».

Каэфіцыенты на перамогу падапечных Аляксандра Ермаковіча вагаюцца паміж 8 і 9 баламі. Шанцы на вікторыю чэшскага клуба ацэньваюць як 1 да 1,40, то бок вельмі высока. Нічыя, згодна з таталізатарам, таксама малаімаверная - толькі 4,2 бала.

Цікава, што такі ж песімістычны каэфіцыент на перамогу БАТЭ, як сёння, быў і напярэдадні матчаў барысаўскага клуба з «Лілем» і «Баернам» у 2012-м годзе - 8,5! Але ў абедзвюх гульнях барысаўскі клуб, якім тады кіраваў Віктар Ганчарэнка, сенсацыйна перамог з аднолькавым лікам 3:1.

Перад гульнёй з «Атлетыкам» БАТЭ наогул не пакідалі і кроплі надзеі - каэфіцыент дасягаў 11 балаў. Але барысаўцы перамаглі - 2:1.

Ці здарыцца сенсацыя і сёння? Матч у Празе пачнецца а 20.00. Жывая трансляцыя на тэлеканале «Беларусь 5».

Іншыя вынікі БАТЭ і версіі букмэкерскіх кантор:

БАТЭ - «Рома» - 3:2 (каэфіцыент на перамогу барысаўцаў - 5)

БАТЭ - «Баер» - 1:1 (4,5-5)

«Рома» - БАТЭ - 0:0 (10!)

БАТЭ - «Атлетык» - 2:1 (11-13!)

«Ліль» - БАТЭ - 1:3 (8,5)

БАТЭ - «Баерн» - 3:1 (8,5)

БАТЭ - «Мілан» - 1:1 (6,5)

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках