5 траўня 2024, Нядзеля, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Берасце абрынуўся пролівень і затапіў цэнтр горада

5
На Берасце абрынуўся пролівень і затапіў цэнтр горада

Аўтамабілі спыняліся на пад'ездах да плошчы Свабоды, не рызыкуючы ехаць далей.

Стыхія напаткала абласны цэнтр бліжэй да 18.00. Цягам гадзіны дождж ліў не спыняючыся, піша tut.by.

Вуліца Гогаля на адцінку ад вуліцы Карла Маркса да Савецкай была затопленая. Вада дасягала ўзроўню ходнікаў. Аўтамабілі спыняліся на пад'ездах да плошчы Свабоды, не рызыкуючы ехаць далей. Таксама быў спаралізаваны рух тралейбусаў на вуліцы Камсамольскай. Пешаходы пераходзілі дарогу па цыбалкі ў вадзе.

Нагадаем, раніцай Берасце таксама падтапіла праз лівень. Тады на горад абрынулася больш за траціну дэкаднай нормы ападкаў.

Таксама пад удар стыхіі трапілі іншыя гарады вобласці. Як паведамляюць відавочцы, праз залевы і дрэнную бачнасць кіроўцы на трасе М1 пад Баранавічамі вымушаныя былі спыняцца на узбочыне.

Непагадзь прайшлася і па іншых рэгіёнах - у Менску навальніца, паведамляецца і аб ліўнях у Менскай вобласці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках