4 траўня 2024, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь знізіла імпарт нафты з РФ на чвэрць

Беларусь знізіла імпарт нафты з РФ на чвэрць

У студзені-траўні імпарт расейскай нафты ўпаў на 23,5%.

Беларусь у студзені-траўні 2017 года імпартавала з Расеі 7 млн 362,6 тысяч тон нафты, што на 23,5% менш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года, паведамляе interfax.by.

Сярэднекантрактны кошт імпарту нафты склаў $281 за 1 тону (на 40,9% больш, як у студзені-траўні 2016 года).

За справаздачны перыяд Беларусь экспартавала 675,5 тысяч тон нафты ўласнай здабычы (на 0,4% больш). Сярэдні кошт вырас на 44,3% - да $360 за 1 тону.

Экспарт нафтапрадуктаў з краіны за студзень-траўні скараціўся на 35,2% - да 4 млн 916,3 тысяч тон. Пры гэтым у краіны СНД (у асноўным у Расею ды Украіну) было пастаўлена за 1 млн 646,4 тысяч тон нафтапрадуктаў (падзенне на 22%), у краіны далёкага замежжа - 3 млн 269,9 тысяч тон (зніжэнне на 40,3%).

Сярэднекантрактны кошт экспарту нафтапрадуктаў быў роўны $435 за 1 тону (рост на 63%), у тым ліку ў краіны СНД - $507 за 1 тону (рост на 42,2%), далёкага замежжа - $399 за 1 тону (рост на 71,7%).

За студзень-травень Беларусь завезла больш як 1 млн 165,4 тысяч тон нафтапрадуктаў (рост удвая) сярэднім коштам $325 за 1 тону (рост на 3,7%). Амаль увесь аб'ём імпарту прыпаў на краіны СНД.

Імпарт расейскага прыроднага газу вырас на 5,2% - да 8,5 млрд кубаметраў, кошт вырас на 6,1%, да $145 за 1 тысячу кубаметраў.

Экспарт энергетычных тавараў з Беларусі за студзень-травень 2017 года ў грашовым вылічэнні вырас на 8,9% - да $2 млрд 443,5 млн, імпарт - вырас на 15,7% да $3 млрд 778,6 млн. Такім чынам у гандлі энэрганосьбітамі ў студзені-красавіку склаўся дэфіцыт сумай $1 млрд 335,1 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках