11 траўня 2024, Субота, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады патлумачылі, чаму ўзгадняюць з БРСМ выдаткі на с/г і рыбалоўства

29
Улады патлумачылі, чаму ўзгадняюць з БРСМ выдаткі на с/г і рыбалоўства

Логіка ўрада не паддаецца тлумачэнню.

Пра тое, што парадак выкарыстання бюджэтных сродкаў на развіццё сельскай гаспадаркі і рыбалоўства трэба ўзгадняць з БРСМ, распавялі «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў», піша «Салiдарнасць».

Журналісты паспрабавалі высветліць логіку ўладаў. Адказ перасягнуў усе чаканні. Высветлілася, што БРСМ праводзіць сваю палітыку, накіраваную на развіццё АПК. Пра гэта «Радыё Свабодзе» заявіў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.

«Перш чым фармуецца канцэпцыя рэспубліканскага бюджэту, вывучаюцца ўсе прапановы зацікаўленых дзяржаўных органаў, структур. І з БРСМ, атрымліваецца, таксама. Наколькі я разумею, БРСМ - разнапланавая арганізацыя (не тое, што гэта іх профіль), але ў тым ліку яна разглядае некаторыя пытанні аграрна-прамысловага комплексу. БРСМ праводзіць сваю палітыку, накіраваную на развіццё АПК. Так што і іх меркаванне ўлічваецца, таму і ідзе ўзгадненне і з БРСМ таксама, - заявіў Сычэвіч.

Пра палітыку БРСМ у пытанні развіцця рыбалоўства прэс-сакратар прэм'ера чамусьці нічога не сказаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках