11 траўня 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як прафзвяз РЭП «хадзіў у людзі»

2
Як прафзвяз РЭП «хадзіў у людзі»

Актывісты распыталі жыхароў Рэчыцы, ці ведаюць яны пра незалежныя прафзвяз.

Алена Лінкевич кіраўніца рэчыцкай прафгрупы, і ейны намеснік Аляксандр Навуменка задалі мінакам у Рэчыцы некалькі пытанняў пра незалежныя прафзвязы, піша praca-by.info.

Падставай да «хаджэння ў людзі» паслужыла газета прафзвязу РЭП «Працоўная салідарнасць», якую актывісты спачатку кідалі ў паштовыя скрыні, а потым, палічыўшы такі спосаб распаўсюджвання неэфектыўным, надумалі раздаць выданне мінакам, заадно спытаўшы, ці ведаюць людзі нешта пра незалежныя прафзвязы Беларусі.

ФОТА: PRACA-BY.INFO

Алена Лінкевіч адзначыла добразычлівыя стаўленне мінакоў да апытання:

- З кожным, хто ішоў нам насустрач, мы размаўлялі. Людзі добра адгукаліся, спыняліся, ішлі на кантакт. Не было такога, каб нехта высалапіўся нам або паслаў на сухі лес.

ФОТА: PRACA-BY.INFO

На пытанні, са слоў лідара прафгрупы, людзі адказвалі па-рознаму:

ФОТА: PRACA-BY.INFO

- 50 на 50. Некаторыя паціскалі плячыма, некаторыя ведалі пра незалежныя прафзвязы. Але сустрэліся і такія людзі, якія адказалі, што ў Беларусі чатыры незалежныя прафзвязы, а хтосьці нават шчыра казаў, што ведае РЭП.

ФОТА: PRACA-BY.INFO

Алена Лінкевіч кажа, што такія «хаджэнні ў людзі» стануць рэгулярнымі, бо даюць добрыя вынікі:

- Мы з Аляксандрам Навуменка паднялі прафзвязныя ўліковыя карткі і падумалі, што для нашага горада, у якім жыве за 70 000 чалавек, прафгрупа з 22 чалавек - гэта вельмі мала. Будзем і далей стасавацца з людзьмі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках