8 траўня 2024, Серада, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сенат ЗША пастанавіў не скасоўваць Obamacare

Сенат ЗША пастанавіў не скасоўваць Obamacare

Некалькі рэспубліканцаў адмовіліся галасаваць за скасаванне закона пры непадрыхтаванай альтэрнатыве яму.

План скасавання значных частак Obamacare закончыўся правалам, паколькі некалькі рэспубліканцаў далучыліся да дэмакратаў, адмовіўшыся галасаваць за скасаванне закона пры непадрыхтаванай альтэрнатыве яму, паведамляе «Голас Амерыкі».

45 сенатараў прагаласавалі «за», «супраць» – 55. Супраць законапраекта выступілі сем рэспубліканцаў. Пастаўлены на галасаванне законапраект, у сутнасці, не адрозніваўся ад таго, што быў ухвалены Кангрэсам два гады таму (на яго наклаў вета тагачасны прэзідэнт ЗША Барак Абама).

Напярэдадні сенатары адхілілі комплексную прапанову ў паляпшэнні закона.

Некаторыя рэспубліканцы і раней выказвалі занепакоенасць тым, што скасаванне закона без замены прывядзе да таго, што многія амерыканцы страцяць страхоўку. Гэты падыход мае недастаткова прыхільнікаў.

Сенат спадзяваўся на гэтым тыдні правесці выніковае галасаванне ў ахове здароўя. Некаторыя лідары рэспубліканцаў разглядалі так званы «худы» законапраект, які прадугледжвае скасаванне толькі некалькіх ключавых палажэнняў дзейнага закона, уключаючы штрафы для тых, хто не мае страхоўкі, і кампаніяў, якія не забяспечваюць страхоўкай сваіх супрацоўнікаў.

Раней у сераду дырэктар у сувязях з грамадскасцю Белага Дому Энтані Скарамучы заявіў тэлеканалу CNN, што калі законапраект будзе прыняты, то праблемы нацыянальнай сістэмы аховы здароўя не будуць развязаныя ў найбліжэйшай будучыні.

«Калі вы чакаеце панацэі з неадкладным эфектам, то ніхто ў Вашынгтоне вам гэтага не дасць», – сказаў Скарамучы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках