8 траўня 2024, Серада, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар універмага «Беларусь»: У прыватных гіпермаркетах душэўнасці не стае

31
Дырэктар універмага «Беларусь»: У прыватных гіпермаркетах душэўнасці не стае

Адміністратар дзяржаўнай крамы і «дэпутат» паскардзіўся на «ўбогіх» пакупнікоў.

Дырэктар універмага «Беларусь», «дэпутат» Менгарсавета Мікалай Мятліцкі даў інтэрв'ю minsknews.by, у якім сярод іншага рэзка выказаўся пра некаторых пакупнікоў крамы, а таксама распавёў пра сваё стаўленне да гіпермаркетаў.

«То не так пернік паклалі, то не так этыкетку прыляпілі»

Ёсць у нас некалькі ўбогіх, я сказаў бы, пакупнікоў, якія, напэўна, ні на працы не запатрабаваныя, ні дома іх не паважаюць, таму, прыйшоўшы ва ўнівермаг, яны даюць волю сваім эмоцыям, адчуваюць сябе героямі. Кнігу скаргаў дайце на першае патрабаванне! Адна дама ходзіць да нас ледзь не праз дзень. То не так пернік паклалі, то не так этыкетку прыляпілі. Хобі такое – усіх вучыць.

А наша задача – усім дагадзіць, каб чалавек, нават калі прыйшоў з дрэнным настроем, ад нас сышоў з добрым. Калі мне асабіста даводзіцца разбіраць нейкія скаргі, заўсёды станаўлюся на бок пакупніка, таму што мы прафесіяналы, таму што нас вучылі, як абыходзіцца з рознымі людзьмі. І мы павінны знаходзіць выйсце, як разрадзіць сітуацыю.

«У прыватных гіпермаркетах душэўнасці не стае»

– Прыватныя гіпермаркеты – добрыя, сучасныя: плошчы, падыходы, пад'езды, стаянкі, паркінгі, усё гэта ў іх ёсць. Але, дазвольце ўжо мне так выказацца, душэўнасці там не стае. У зале часам не знойдзеш кансультанта. А гандаль – гэта ж камунікацыя.

І другое. Не кінецца сёння замежны прыватнік ратаваць нейкую там фабрыку «Серж», або «Купалінку», або іншага айчыннага вытворцу. Мы ж як дзяржаўнае прадпрыемства абавязаныя ім дапамагаць. Мы прадаем больш за 75% айчынных тавараў. Хоць нам, напэўна, лягчэй і прасцей было б набываць танны хадавы тавар толькі ў камерцыйных структураў, якія не патрабуюць перадаплату і гатовыя прапанаваць доўгачасовыя адтэрміноўкі плацяжоў. Яшчэ адзін нюанс.

Не ў кожнай краме сёння гандлююць сацыяльна значнымі таварамі, напрыклад ніткамі, іголкамі, прадзівам, гузікамі. Гэты дробны танны асартымент прыбытку не прыносіць. Але ён запатрабаваны, і мы ім гандлюем.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках