9 траўня 2024, Чацвер, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэлі адбылася акцыя з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі

У Брусэлі адбылася акцыя з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі

Удзельнікі мітынгу каля будынку Еўрапарламента таксама патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў.

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Саветам БССР была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. БССР у гэтым шэрагу выявілася дзесятай сярод 15 рэспублік Савецкага Саюза. Дэкларацыя наблізіла развал Савецкага Саюза і стварэнне незалежнай краіны, пра якую марылі многія пакаленні беларусаў.

У Брусэлі перад будынкам Еўрапарламента прайшоў пікет у гонар важнай даты беларускай гісторыі. У ім узялі ўдзел у асноўным беларусы, якія пражываюць у Бельгіі.

Пра акцыю «Радыё Рацыя» распавёў адзін з яе ўдзельнікаў Ян Дзяшук:

- Мы толькі што закончылі пікет. Прайшло ўсё вельмі добра. Мэты, якія мы ставілі, выканалі. Мы заявілі ў цэнтры Еўропы, што праблемы, якія былі ў Беларусі, нікуды не зніклі. Мы заклікалі еўрапейскае грамадства дапамагчы беларускаму грамадству, заклікалі вызваліць палітвязняў. Выказалі свой пратэст супраць вучэнняў «Захад-2017». І павіншавалі з Днём Незалежнасці - днём прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі.

Пасля заканчэння пікета, яго ўдзельнікі напісалі лісты палітвязням, якія прадаўжаюць знаходзіцца за кратамі за ўдзел у барацьбе з беларускім рэжымам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках