8 траўня 2024, Серада, 21:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Людзям у пагонах да ўсяго павінна быць справа

38
Лукашэнка: Людзям у пагонах да ўсяго павінна быць справа

Дыктатар абавязаў сілавікоў сачыць таксама і за жнівом.

Такі пункт гледжання выказаў Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі, паведамляе БелТА.

Дыктатар закрануў тэму выканання Дырэктывы №1. "Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку", - заўважыў ён. "Я не скажу, што мы дасягнулі верху ў гэтым плане, таму дысцыпліна – пытанне нумар адзін. Асабліва гэта залежыць ад сілавога блока, ад паводзінаў вайскоўцаў, людзей у пагонах".

Лукашэнка звярнуў увагу, што яны павінны кантраляваць становішча, у тым ліку на вуліцах. "Ім да ўсяго павінна быць справа - да руху транспарту, перамяшчэння людзей, надання дапамогі, калі ў гэтым узнікае неабходнасць. Мы павінны дэманстраваць перад людзьмі, што мы нездарма ямо хлеб. Бо мы на іх грошы існуём". На нарадзе размова ішла і аб арганізацыі супольнага патрулявання вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС з мэтай падтрымання парадку на вуліцах населеных пунктаў.

"Кіраўніком дзяржавы сёння пастаўлены дадатковыя задачы перад сілавымі органамі. Цяпер у нас пачынаецца жніво. Пэўныя задачы тут будуць выконваць і праваахоўныя органы, пры гэтым неадкладна", - адзначыў сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась.

Дзяржсакратар удакладніў, што, напрыклад, неабходна будзе кантраляваць гатоўнасць тэхнікі да жніва. Асаблівая ўвага будзе нададзеная кантролю над беражлівым стаўленнем да сабранага ўраджаю. "Усе гэтыя пытанні будуць узятыя на кантроль нашых праваахоўных органаў. Такое даручэнне ад кіраўніка дзяржавы мы сёння атрымалі", - сказаў ён.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках