8 траўня 2024, Серада, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меланія і Іванка Трамп патрапілі ў спіс самых прыгожых палітыкаў Вашынгтона

1
Меланія і Іванка Трамп патрапілі ў спіс самых прыгожых палітыкаў Вашынгтона
ФОТА: PEOPLE

Старэйшая дачка Трампа і яе муж Джарэд Кушнер займаюць пасады памочнікаў амерыканскага лідара.

Жонка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Меланія і ягоная старэйшая дачка Іванка ўвайшлі ў лік самых прыгожых палітыкаў, якія пражываюць у Вашынгтоне. Спіс склала выданне The Hill (пераклад - lenta.ru).

47-гадовая першая лэдзі ЗША распавяла парталу, што не любіць эксперыментаваць у пытаннях стылю і апранаецца ў залежнасці ад таго ці іншага мерапрыемства. 35-гадовая Іванка паведаміла, што любіць медытаваць на свежым паветры разам са сваімі дзецьмі.

Спіс The Hill складзены ў алфавітным парадку. Кандыдаты вылучаныя на падставе меркавання іх калегаў, сяброў і чытачоў.

Дональд Трамп, які перамог на праведзеных у лістападзе прэзідэнцкіх выбарах, жанаты трэцім разам. Ён пабраўся шлюбам з Меланіяй Кнаўс, маладзейшай за яго на 24 гады, у 2005-м. У іх ёсць агульны сын Бэран.

Іванка Трамп - прадпрымальніца, фотамадэль і пісьменніца, адна з траіх дзяцей ад шлюбу Трампа з чэшскай спартоўкай і фотамадэллю Іванай Зельнічкавай-Трамп. Цяпер Іванка і яе муж Джарэд Кушнер займаюць пасады памочнікаў амерыканскага лідара.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках