8 траўня 2024, Серада, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Еўра ў Беларусі будзе расці апераджальнымі тэмпамі

1
Экспэрт: Еўра ў Беларусі будзе расці апераджальнымі тэмпамі

Беларускі рубель абясцэніцца таксама і ў дачыненні да даляра.

Еўра прадаўжае ўмацоўвацца да большасці сусветных валют. Курс еўра ў пары з далярам учора абнавіў максімум за 2,5 гады, дасягнуўшы адзнакі 1,1777. Са студзеньскіх мінімумаў еўрапейская валюта ўмацавалася да даляра ўжо амаль на 14%.

- Умацаванне еўра звязанае са зніжэннем палітычных рызыкаў у еўразоне і з чаканнямі інвестараў што да манетарнай палітыкі Еўрапейскага цэнтральнага банка - удзельнікі рынка чакаюць згортвання праграмы колькаснага змякчэння эканомікі (прасцей кажучы - эмісіі) і павышэння працэнтных ставак, - пракаментавала myfin.by Жанна Кулакова, фінансавая кансультантка TeleTrade.

Ужо сёлета, са слоў экспэрта, суадносіны даляра і еўра могуць не толькі дасягнуць адзнакі 1,2, але і пераадолець яе. Прычым курс еўра прадоўжыць расці і ў Беларусі.

- Мабыць, з усіх чатырох валют, папулярных у нашай краіне (даляр, еўра, расейскі і беларускі рублі), еўра цяпер выглядае найбольш прывабна, - кажа Кулакова.

Рызыкі для расейскага рубля ўзмацніліся - на днях палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект, які прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці санкцый у дачыненні да Расеі. Дакументу яшчэ трэба прайсці некаторыя ўзгадненні, але, хутчэй за ўсё, ён будзе падпісаны.

На гэтым фоне можа аднавіцца адток замежнага капіталу з расейскіх актываў, прычым гэта з'ява будзе не аднамомантнай, а расцягнутым на некалькі месяцаў. Гэта азначае, што расейскі рубель можа заставацца пад ціскам даволі працяглы перыяд часу.

Працэс падзення ўжо пачаўся з канца мінулага тыдня: пасля таго, як Трамп выказаў гатоўнасць падпісаць законапраект аб санкцыях, расейскі рубель аслабеў да бівалютнага кошыку Цэнтрабанка на 1,6%.

- І менавіта з гэтай прычыны ў Беларусі на гэтым тыдні даражэюць еўра і даляр, і падае расейскі рубель. Стрымліваючы ўплыў на гэты працэс зрабіў рост коштаў нафты, аднак, у кожны момант паслабленне расейскай валюты можа аднавіцца. Гэта будзе ціснуць і на беларускі рубель, так што рост курсу даляра ў Беларусі таксама не выключаны. Але еўра будзе расці хутчэй, - рэзюмавала экспэрт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках