4 траўня 2024, Субота, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Depeche Mode назвалі дату менскага канцэрта

1
Depeche Mode назвалі дату менскага канцэрта

Беларусы ўсё ж пачуюць жыўцом свежы хіт Where's the Revolution з новага альбома Spirit і праспяваюць хорам Personal Jesus.

13 лютага 2018 года Дэйв Гаан, Марцін Гор і Эндзі Флетчар выступяць у «Менск-Арэне».

Мэнэджмэнт брытанскага гурту Depeche Mode выдаткаваў паўтара тыдня на пошукі магчымасці пераносу канцэрта. Музыкі вернуцца ў Беларусь у рамках еўрапейскай часткі Global Spirit Tour і прэзентуюць новы альбом Spirit 13 лютага 2018 года.

- Усе жывыя людзі, таму мы з разуменнем паставіліся да сітуацыі з Дэйвам, якая адбылася 17 ліпеня, - распавёў tut.by дырэктар «Атам М» Андрэй Аляксееў. - Мы вельмі рады рашэнню мэнэджмэнту, які бачыў тысячы засмучаных беларусаў каля дзвярэй «Менск-Арэны» і пасля доўгіх лагістычных разлікаў усё ж такі знайшоў магчымасць дадаць у графік Беларусь. Мы дзякуем усім прыхільнікам за цярпенне і чаканні. Рады, што яны спраўдзіліся. Упэўнены, беларусаў будзе чакаць шоў з двайной энэргетыкай.

Global Spirit Tour стаў адным з самых паспяховых тураў за больш чым 30-гадовую гісторыю Depeche Mode. 33 канцэрты ў 20 краінах Еўропы, першую частку турнэ наведалі больш за мільён прыхільнікаў. Гурт суправаджае 11 фур тэхнікі, а відэашэраг рыхтаваў знакаміты галандскі рэжысёр і фатограф Антон Корбэйн.

Нагадаем, 17 ліпеня ў «Менск-Арэне» павінен быў адбыцца канцэрт Depeche Mode, аднак незадоўга да пачатку фанатаў папярэдзілі, што выступу сёння не будзе праз хваробу саліста Дэйва Гаана. Яго шпіталізавалі ў адну з бальніц Менска праз праблемы са страваваннем.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках