4 траўня 2024, Субота, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Узбекістане арыштавалі дачку экс-прэзідэнта Карымава

9
Ва Узбекістане арыштавалі дачку экс-прэзідэнта Карымава
Гюльнара Карымава

Гульнару Карымаву абвінавачваюць у карупцыі і адмыванні буйных сум грошай.

Дачцэ экс-прэзідэнта Узбекістана Гульнары Карымавай выстаўленыя абвінавачванні паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса, паведамляе ria.ru са спасылкай на ўпраўленне ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй генеральнай пракуратуры.

Дачка экс-кіраўніка дзяржавы была ўзятая пад варту.

Удакладняецца, што Карымаву абвінавацілі "паводле артыкулаў 168, 178, 182, 189, 228 і 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Узбекістан".

Паводле звестак Генпракуратуры, падчас крымінальнай справы аб ухіленні ад выплаты падаткаў у дачыненні да трох прыватных кампаній высветлілася, што Карымава магла непасрэдна садзейнічаць злачыннай дзейнасці.

Таксама Ташкент звярнуўся да шэрагу краін, у тым ліку і Расеі, з просьбай арыштаваць "актывы злачыннай групоўкі, з якой была звязана Карымава".

"Паводле матэрыялах следства, на тэрыторыі 12 замежных краін папярэдне ўсталяваныя легалізаваныя актывы арганізаванай злачыннай групоўкі на суму 1,394 мільярда даляраў, 63,5 мільёна еўраў, 27,1 мільёна фунтаў і 18,5 мiльёна франкаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Між іншым, у Швейцарыі праваахоўнікі знайшлі 777,8 мільёна даляраў і вілы ў горадзе Калоні коштам 18,5 мільёна франкаў. Таксама злачыннай групоўцы належалі грошы і нерухомасць у Францыі, Ганконгу, Швецыі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Ірландыі, ААЭ, Мальце і Гішпаніі.

У Расеі ўзбекскія следчыя знайшлі актывы на шэсць мільёнаў даляраў, пентхаус у жылым комплексе "Камелот", асабняк у масіве "Рублёўка" і восем кватэр у Маскве, гатэльны комплекс, жылы дом і зямельны ўчастак у Ялце агульным коштам больш за два мільёны даляраў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках