8 траўня 2024, Серада, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зыбіцкай адбылася «разборка» праз халодную шаўрму

8
На Зыбіцкай адбылася «разборка» праз халодную шаўрму

Адразу ў некалькі канфліктаў у піцейных установах умяшалася міліцыя за мінулы дзень у цэнтры Менска.

Падставы былі розныя: ад халоднай шаўрмы на Зыбіцкай да нязгоды з выстаўленым рахункам у бары на Кастрычніцкай плошчы, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.

Спачатку ў міліцыю паступіў званок пра канфлікт кліента і адміністрацыі ў бары на вуліцы Зыбіцкай. Мужчына скардзіўся, што набытая ім шаўрма была халоднай. Пасля ўмяшання пытанне было ўладжанае, распавялі ў Цэнтральным РУУС.

Праз пару гадзін з бара на праспекце Пераможцаў паступіў сігнал, што п'яны наведвальнік прыстае да работнікаў і наведвальнікаў, правакуе і кідаецца ў бойку. У выніку 24-гадовы мянчук працягнуў вечар ужо ва ўпраўленні ўнутраных спраў, на яго склалі пратакол за дробнае хуліганства.

Яшчэ двое кліентаў бара на Кастрычніцкай плошчы не пагадзіліся з выстаўленым рахункам і адмовіліся сыходзіць. Міліцыя спыніла канфлікт.

Як адзначаюць праваахоўнікі, часцей за ўсё прычына рознагалоссяў кліентаў і адміністрацыі ўстаноў - незадаволенасць якасцю паслуг, адмова ў прад'яўленні кнігі заўваг і прапаноў, а таксама паводзіны п'яных наведвальнікаў.

- Варта адзначыць, што за дробнае хуліганства прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з арт. 17.1 КоАП, а за непрад'яўленне на першае патрабаванне грамадзяніна кнігі заўваг і прапаноў адміністрацыйная адказнасць прадугледжаная арт. 9.24 КоАП, - нагадала афіцыйная прадстаўніца Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках