5 траўня 2024, Нядзеля, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў у адным шэрагу з Бангладэш і Малаві

1
Зноў у адным шэрагу з Бангладэш і Малаві
Фота: varlamov.ru

Беларусь заняла 93-е месца ў рэйтынгу адкрытасці крымінальнай статыстыкі.

Краіна падзяліла пазіцыю з такімі дзяржавамі як Бангладэш, Малаві і Кот д'Івуар.

На думку складальнікаў рэйтынгу - міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі ў пытаннях развіцця і даступнасці інтэрнэту World Wide Web Foundation (WWWF), якая штогод публікуе даследаванне Open Data Barometer, Беларусь па адкрытасці статыстыкі абагналі такія дзяржавы як Венесуэла, Конга і Уганда.

У рэйтынгу, які інакш яшчэ называюць Рэйтынгам адкрытасці крымінальнай статыстыкі, ацэньваецца, як сусветныя ўрады раскрываюць уласную статыстыку і які гэта дае сацыяльны і эканамічны эфект, піша thinktanks.by.

На думку даследчыкаў, кожны чалавек павінен мець доступ да адкрытых дзяржаўных звестак на адкрытым вэб-сайце, каб паўнапраўна ўдзельнічаць у жыцці сваёй краіны. Без добрага доступу да статыстычных звестак немагчыма прыцягнуць урад да адказу за прынятыя імі пастановы, за расходаванне грашовых сродкаў.

На першых трох месцах у спісе Open Data Barometer - Вялікабрытанія, Канада і Францыя. ЗША размясціліся на 4-й пазіцыі.

На апошнім 114-м месцы - Свазіленд і Емен.

Сярод постсавецкіх краін найлепшая пазіцыя ў рэйтынгу ў Расеі - 25-е месца. Далей ідуць Малдова - 31-е месца, а на 40-м - Грузія. Эстонія і Украіна падзялілі 44-ы радок. Латвія размясцілася на 53-й пазіцыі, а Казахстан - на 59-й.

Беларусь на 93-м месцы. Горш, чым у нас, з адкрытасцю звестак на постсавецкай прасторы справы ідуць толькі ў Таджыкістана, які размясціўся на 97-й пазіцыі.

Але, у рэйтынг усё ж трапілі не ўсе былыя савецкія рэспублікі, а таму ёсць шанец, што па адкрытасці крымінальнай статыстыкі дзесьці справы ідуць яшчэ горш, чым у Беларусі і Таджыкістане.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках